Знайсці
29.06.2024 / 19:492РусŁacБел

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 

Па рашэнні гарадскіх дэпутатаў ва ўкраінскім Чарнігаве ўсталявалі памятную шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага, паведамляе чарнігаўскі партал 0462.ua.

Фота: 0462.ua

Шыльду ўсталявалі на доме, у які трапіў снарад у пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны праз Беларусь. 

Ініцыятарам усталявання мемарыяльнай дошкі выступіў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь».

Вуліца, на якой ушанавалі памяць беларускага нацыянальнага героя, аднаго з кіраўнікоў антырасійскага паўстання 1863-1864 гадоў, раней насіла назву загінулага ў 1943 годзе на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці савецкага палкоўніка Сяргея Смірнова. Цяпер жа яна таксама носіць імя Кастуся Каліноўскага, як і прылеглы завулак.

Раней паведамлялася, што на мемарыяльнай шыльдзе будзе прысутнічаць цытата з Кастуся Каліноўскага на беларускай мове. Яна сапраўды ёсць:

«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе».

Чытайце таксама:

У Чарнігаве паставяць мемарыяльную шыльду Кастусю Каліноўскаму з цытатай па-беларуску

У Чарнігаве з'явіліся вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага

«Зваротаў усё больш». Гігін анансаваў перайменаванне вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
5
Андрусь/адказаць/
29.06.2024
А якім бокам да гэтай памятнай дошкі альбо да пераіменавання вуліцы і правулка Полк імя Кастуся Каліноўскага, што на дошцы змясцілі ягоную эмблему?
6
Йой, а шо сі стало?/адказаць/
29.06.2024
Беларусы рабы, на лавачках стаяць, калектыўную адказнасьць нясуць, але Каліноўскі раптам не. Ну і наогул, у беларусаў гэтых гісторыі ж няма – значыць, і Каліноўскага быць не павінна. Нешта я зусім заблытаўся... Ну, у мяне ж генэтыка раба, мне ня дадзена зразумець.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031