Знайсці
28.06.2024 / 17:43ŁacБел

З 1 ліпеня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня 2024 года.

Фота: syech imam Al Kautsar / vecteezy.com

У адпаведнасці з апублікаванай інфармацыяй, у Беларусі з гэтай даты павінен вырасці кошт некалькіх дзясяткаў марак: 20 — вырабленых тытунёвай фабрыкай «Нёман», 22 — вырабленых ТАА «Тытунь-Інвест», 27 — вырабленых ТАА «Сентоні ПРО», 8 — тых, якія ўвозяцца дзяржпрадпрыемствам «Беларусьгандаль».

Паколькі многія з гэтых марак дублююцца, то-бок вырабляюцца або ўвозяцца адразу некалькімі прадпрыемствамі, то па факце гаворка ідзе аб змене цэнаў толькі на 31 найменне: 9 марак брэнда Kent, 5 марак брэнда Rothmans, 8 марак брэнда Pall Mall, 8 марак брэнда Lucky Strike і 1 марку брэнда «Карона».

Цэны вырастуць на 20-30 капеек, а вырабленая ТАА «Тытунь-Інвест» марка Карона Slims Green стане каштаваць на 15 капеек больш. Маркі, што вырабляюцца ТАА «Інтэр табака», і імпартаваныя ТАА «Сентоні ПРО», не падаражэюць.

Акрамя таго, з апублікаванай інфармацыі вынікае, што «Беларусьгандаль» пачне ўвозіць новыя для айчыннага рынку маркі цыгарэт — Kent Crystal Red і Kent Crystal Exotic, абедзве цаной у 5,80 рубля.

Чытайце таксама:

Паветраны шар з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі прызямліўся проста ў літоўскі пункт пропуску

З 1 мая ў Беларусі даражэюць цыгарэты

У Польшчы знайшлі паўмільёна пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэтаў. Іх перавозіў літовец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031