Знайсці
28.06.2024 / 18:5311РусŁacБел

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар

Выданне Foreign Affairs выпусціла артыкул вядомага расійскага журналіста Міхаіла Зыгара, які падзяліўся інсайдамі ад некалькіх пракрамлёўскіх алігархаў і бізнэсменаў наконт настрояў іх асяроддзя датычна вайны ва Украіне. Вось пра што цяпер мараць расійскія эліты.

Фота: «Наша Ніва»

Крыніцы ў чыноўніцкім і дзелавым асяроддзі Крамля ананімна падзяліліся з антываенным журналістам Міхаілам Зыгарам інфармацыяй пра настроі расійскіх эліт на фоне цяперашнага стану вайны ва Украіне. Тэкст Зыгара выйшаў у буйным заходнім выданні Foreign Affairs.

Паводле крыніц, многія прадстаўнікі эліт, якія ў пачатку вайны былі шакаваныя падзеямі і таму крытыкавалі Пуціна, перасталі супраціўляцца і нават сталі падтрымліваць палітыку Крамля. Прычыны ў іх розныя: адныя паверылі ў перамогу Расіі на полі бою, іншыя прызналі бессэнсоўнасць пратэстаў, а трэція палічылі, што заходнія краіны аслабелі і выдыхнуцца раней за Расію.

«Эліта ўжо не дыскутуе, ці варта падтрымліваць Пуціна. Галоўнае пытанне, якое клапоціць цяпер многіх — чым жа скончыцца вайна?

Частка з нас спадзяецца, што дастаткова толькі аднаго паспяховага буйнога наступу, каб Пуцін супакоіўся. Ёсць і тыя, хто звязвае канец вайны з абавязковым захопам Харкава ці Кіева. Але яшчэ адна частка верыць, што Пуцін пойдзе далей у Еўропу, каб паралізаваць НАТА. І гэта нягледзячы на магчымую перамогу Трампа на выбарах», — падзяліліся некалькі расійскіх алігархаў на ўмовах ананімнасці.

Яны дадалі, што прыхільнікі далейшай эскалацыі перакананыя ў поўнай слабасці Захаду і ў тым, што НАТА не прыйдзе на дапамогу балтыйскім краінам. 

«На думку расійскай эліты, найбольш імавернай цэллю будзе Эстонія ці Латвія. Для гэтага спачатку наша ФСБ дэстабілізуе сітуацыю ў краінах праз расійскую меншасць, якая папросіць аб «дапамозе» Крамля «з-за прыгнёту».

Тады расійскія войскі перасякуць мяжу і возьмуць пад свой кантроль гарады ва ўсходняй частцы абедзвюх дзяржаў, такія, як, напрыклад, пераважна рускамоўны эстонскі горад Нарва. Узяўшы Нарву, Пуцін праверыць, ці сапраўды НАТА гатовае пайсці на рызыку развязвання трэцяй сусветнай вайны. І адбудзецца гэта, хутчэй за ўсё, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў ЗША, каб дакладна перашкодзіць Байдэну пераабрацца на новы тэрмін», — мяркуюць некаторыя алігархі.

Па іх ацэнках і назіраннях, сваю ролю ва ўсім гэтым яшчэ згуляе і Беларусь.

«Шмат хто ў Маскве верыць, што паўторны наступ з Беларусі на ўкраінскую сталіцу будзе больш паспяховым, чым у 2022 годзе, бо колькасць расійскай арміі павялічылася, яна цяпер лепш падрыхтаваная і абсталяваная, а ўкраінцы занадта стаміліся і не змогуць арганізаваць эфектыўную абарону на яшчэ адным напрамку», — піша Міхаіл Зыгар са спасылкай на крыніцы ў расійскіх элітах.

«Дрэнна быць ізгоем-пераможцам, але яшчэ горш быць ізгоем, які прайграў. Мы павінны перамагчы, бо нам тады не дадуць жыцця, а Расія разваліцца», — сказаў адзін з апытаных алігархаў, які раней крытыкаваў вайну, а потым змірыўся.

Антываенны расійскі журналіст Міхаіл Зыгар. Фота з інстаграма журналіста

Нагадаем, што ў пачатку года нямецкае выданне Bild атрымала доступ да сакрэтнага дакумента Бундэсвера, у якім распісаны сцэнар паўнавартаснага расійскага ўварвання ў Еўропу ў 2025 годзе, да якога цяпер рыхтуецца НАТА. У гэтым сцэнары асноўная роля адведзеная Беларусі.

Паводле сцэнара, Расія гэтым летам можа пачаць актыўна здзяйсняць кібератакі на сістэмы НАТА і правакаваць беспарадкі ў краінах Балтыі з удзелам этнічных расейцаў, што стане падставай для правядзення ў верасні на тэрыторыі Беларусі вучэнняў «Захад-2024» з удзелам 50 тысяч расійскіх салдат.

На падставе вучэнняў Расія, паводле сцэнару, усю восень будзе нарошчваць свой вайсковы кантынгент і арсенал ракет у Беларусі каля межаў Літвы і Польшчы, адначасова робячы тое ж самае і з боку Калінінграда.

Інфаграфіка Рускай службы Bild

Потым у снежні 2024-га ў раёне Сувалкскага калідора Расія можа справакаваць «штучны памежны канфлікт» і «беспарадкі са шматлікімі ахвярамі», як гэта было ў 2021-м з нелегальнымі мігрантамі.

Усё гэта павінна будзе адбывацца ў разгар выбарчай кампаніі ў ЗША, калі ў краіны яшчэ не будзе абранага лідара.

«Менавіта ў той момант Расія пры дапамозе Беларусі можа зладзіць у раён Сувалкскага калідора вайсковае ўварванне, падобнае да расійскіх дзеянняў ва Украіне ў 2014 годзе», — піша Bild, спасылаючыся на сакрэтны дакумент Бундэсвера.

Чакаецца, што ў сакавіку 2025 года Расія перакіне ў Беларусь дадатковыя дзве танкавыя дывізіі і больш за 70 тысяч салдат. У адказ на гэта НАТА ў маі перакіне да межаў Расіі і Беларусі 300-тысячны вайсковы кантынгент, сярод якіх будзе 30 тысяч салдат з Германіі.

Далей, па сцэнары, павінен адбыцца «Дзень X» (поўнамаштабнае расійскае ўварванне і вайна з НАТА), зыход якога ў дакуменце застаецца адкрытым, адзначае Bild.

Чытайце таксама:

Падчас дэбатаў з Трампам Байдэн згадаў Беларусь

Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
23
2
Разборщик хренов /адказаць/
29.06.2024
ром, рашист, а чего ты не сидишь в окопе за своего царя, а на диване строчишь комментарии?
29.06.2024
Разборщик хренов , это как раз вы должны сидеть там.. а я за договор и спокойную жизнь!!
30.06.2024
няўжо трэба другі раз абсерыцца , ўжо відаць, што на абароненых рябяжах наступ ідзе па 1 км у год, а то і зусім не могуць зрушыць. Так што ўсякія стрэлкі на 300 км па карце гэта нізкапробная ІПСА.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031