Знайсці
28.06.2024 / 16:212РусŁacБел

У Расіі антываенныя актывісты цэлы год пісалі вершы ад імя фэйкавага Z-паэта. Пуцінцы ад іх млелі

Гісторыю паэта «Генадзя Ракіціна» расказаў журналіст Андрэй Захараў, паведамляе канал «Осторожно, новости». Паводле яго слоў, група ягоных знаёмых стварыла VK-паблік ад імя выдуманага паэта пад такім іменем. З дапамогай нейрасеткі яны стварылі фота аўтара патрыятычных вершаў, прыдумалі біяграфію: 49-гадовы выпускнік філфака МДУ і былы настаўнік. А пасля пачалі перакладаць на расейскую нямецкія прапагандысцкія вершы 1930-х гадоў.

Вобраз Z-патрыёта Генадзя Ракіціна, створаны нейрасеткай

Антываенныя актывісты на працягу года пісалі вершы ад імя няіснага Z-паэта. Вершы ацанілі журы паэтычных конкурсаў і дэпутаты Дзярждумы. Усе тэксты апынуліся адаптацыяй нямецкіх паэтаў часоў Трэцяга Рэйха.

Адначасна дадавалі ў сябры да Ракіціна прадстаўнікоў улады і «калегаў па цэху» патрыятычнай паэзіі.

Тэкст члена НСДАП Эберхарда Мёлера «Фюрэр» у перакладзе стаў вершам «Лідар», прысвечаным прэзідэнту Расіі. А верш штурмавіка Герыберта Менцэля «Гамэр штурмавых атрадаў», дзе аўтар разважае перад партрэтам Гітлера, у рэдакцыі Ракіціна стаў вершам «Перад партрэтам».

За год талент Ракіціна ацанілі на Усерасійскім конкурсе патрыятычнай паэзіі імя Твардоўскага, дзе Генадзь выйшаў у паўфінал намінацыі «Вершы пра абаронцаў Радзімы». Часопіс «Москва» ўзяў ягоны верш на конкурс «Патрыятычны верлібр».

Пераклады нацысцкай паэзіі рэпосцілі і Z-каналы. Сенатар ад Бураціі Вячаслаў Нагавіцын адзначаў Ракіціна на фотаздымках прэзідэнта Пуціна, а ў сябрах у няіснага аўтара набралася некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў улады.

Сёння, аднак, «Генадзь Ракіцін» вырашыў выкрыць сябе. На яго старонцы ў VK з'явіўся апошні верш:

​​«Геннадий долго издевался
Над z-стихами на стене,
В итоге *** нарисовал он
войне».

Чытайце таксама:

Знаўцы штучнага інтэлекту прагназуюць, што неўзабаве падробкі стане немагчыма выявіць

Крамлёўскія боты завалілі інтэрнэт фэйкавымі цытатамі заходніх знакамітасцяў

Ад дзяржаўных беларуска-расійскіх медыя плюецца нават Прыдыбайла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
3
Ёсік/адказаць/
28.06.2024
Расейцы калі што, усіх называюць нацыяналістамі, а на справе - яны і ёсьць самыя апантаныя нацыяналісты. А зараз шчэ пацьвердзілі, што і нацысты вышэйшага гатунку.
0
Ноўнэйм /адказаць/
29.06.2024
Ёсік, я б не называў іх нацыяналістамі. Бо нацыяналізм - гэта добрая справа. І гэта - не пра расейцаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031