Знайсці
28.06.2024 / 16:432РусŁacБел

«Белавія» спрабавала закупіць новыя самалёты, але кітайскія дарагія, а расійскія непрыдатныя для далёкіх палётаў

Закупіць заходнія, нават патрыманыя, самалёты пакуль не атрымліваецца праз санкцыі. Пра гэта піша «Белпол» са спасылкай на афіцыйныя дакументы.

Фота: belavia_official / Telegram

Днямі гендырэктар авіякампанія «Белавія» Ігар Чаргінец заявіў, што, нягледзячы на санкцыі, кампанія не мае праблем з запаснымі часткамі і гарантуе бяспеку палётаў.

Разам з тым, згодна з дакументамі, якія дастаў «Белпол», санкцыі значна ўскладнілі працу «Белавія».

Апошнія самалёты былі закуплены ў 2020 годзе ў лізінг. Цяпер запыты на закупку марак Boeing, Airbus і Embraer ці ігнаруюцца, ці за іх патрабуюць 100% перадаплату, што пагражае замарожваннем сродкаў. Як вынікае з дакументаў, у авіякампаніі такіх сродкаў няма.

«Белавія» накіравала звыш 70 запытаў лізінгавым кампаніям, але яны адмовіліся ад супрацоўніцтва. Былі звароты да ўладальнікаў патрыманых самалётаў у Таджыкістане, Кыргызстане, Кітаі, ААЭ, Турцыі, Сінгапуры, Узбекістане і Манголіі. Але і яны адмовіліся.

Адзінай краінай, якая прапанавала супрацоўніцтва, быў Кітай. Але ў гэтым выпадку сама «Белавія» адмовілася. Прычынай стаў высокі кошт і наяўнасць у самалётах заходніх камплектуючых, што стварыла б праблемы з тэхнічным абслугоўваннем.

Спробы набыць самалёты расійскай вытворчасці пакуль знаходзяцца на стадыі абмеркавання, бо самі авіялайнеры толькі плануюцца да серыйнай вытворчасці. У лепшым выпадку іх пастаўкі могуць адбыцца ў 2027 годзе. І гэта пры ўмове падпісання кантракту ўжо цяпер.

Беларускі бок не ідзе на падпісанне, бо лічыць цэны завышанымі. Калі б не санкцыі, то заходнія аналагі расійскіх МС-21-310 карпарацыі «Якаўлеў» ці Sukhoi Superjet 100 абышліся б больш чым у два разы танней.

Яшчэ адной перашкодай у набыцці з'яўляецца нежаданне расійскіх лізінгавых кампаній працаваць з «Белавія». Да гэтага трэба дадаць неадпаведнасць расійскіх самалётаў заяўленым лётна-тэхнічным характарыстыкам.

Замена імпартных рухавікоў расійскімі аналагамі зрабіла гэтыя машыны цяжэйшымі і адначасова знізіла фактычную дальнасць і вышыню палёту. Таму яны непрыгодныя для палётаў у Індыю, Кітай, ААЭ і Егіпет.

Чытайце таксама:

«Белавія» запусціла чарговы чартар у Егіпет, аднак гэтым разам на Міжземнае мора

У «танкалёта» Belavia трэснула шкло проста ў палёце

Самалёт «Белавія» прыбыў у Грузію са спазненнем з-за тэхнічных праблем

Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
27
Ого
3
Сумна
7
Абуральна
1
9
Ірма /адказаць/
28.06.2024
Мне шкада Белавію, было зручна, шкада што ўсё цывілізаванай разбураецца... А палітвязняў штосьці ад гэтых санкцый менш не становіцца
3
Колькі яшчэ наіўных засталося??/адказаць/
28.06.2024
Ірма , Зручна ў тры ікса даражэй ў параўнанні з Вільнюсам лётаць?))) Без санкцый нажаль палітвязнеў было б не менш
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031