Знайсці
28.06.2024 / 15:1822РусŁacБел

Правакатарка, якая разгульвае па Брэсце з расійскім Z-сцягам — супрацоўніца Камітэта судовых экспертыз

У арсенале Святланы Лапацентавай (Сядовай) і беларускі, і расійскі, і савецкі сцягі.

Жыхаркі Брэста Садзія Гараніна (злева) і Святлана Лапацентава. Скрын відэа з тыктоку Гаранінай

Зусім нядаўна мы пісалі пра фанатку вайны, што гуляла па вуліцах Брэста з расійскім сцягам з літарай Z. Канфлікт з ёй скончыўся пакараннем як мінімум аднаго чалавека.

Тэлеграм-канал «Чорная Карта» знайшоў яшчэ адну такую «гераіню». У гэтым дапамог тыкток-канал ураджэнкі Дагестана, а цяпер жыхаркі Брэста Садзіі Гаранінай (Казека).

На адным з відэа бачна, як дзве жанчыны пад акампанемент песні «За Россию, за Донбасс, Беларусь, Кубань, Кавказ. Золотые купала. Славься, русская земля!» ідуць па адной з вуліц горада, размахваюць сцягамі і стараюцца падпяваць. Гараніна размахвае дзяржаўным сцягам Беларусі, а яе сяброўка нясе адразу два сцягі. Сярод іх — расійскі сцяг з Z-сімволікай.

@user7530965479325

♬ оригинальный звук - Садия Гаранина

Як высветлілі аўтары тэлеграм-канала, гэта Святлана Лапацентава. Жанчыне 57 гадоў. Адметным з'яўляецца яе месца працы — Упраўленне дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.

Святлана Лапацентава (Сядова). Фота: старонка жанчыны ў «Аднакласніках»

На сваёй старонцы ў «Аднакласніках» (там яна падпісана як Сядова) побач з відэаролікамі на рэлігійную тэматыку жанчына посціць песні расійскіх выканаўцаў Z-тэматыкі.

Чытайце таксама:

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі

Стала вядома, што за жанчына-правакатарка хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам з Z-сімволікай

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
135
Панылы сорам
15
Ха-ха
14
Ого
18
Сумна
24
Абуральна
89
30.06.2024
Ирина, именно- страхххххх
0
Гном/адказаць/
30.06.2024
[Рэд. выдалена]
30.06.2024
срамота
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031