Знайсці
29.06.2024 / 17:5243РусŁacБел

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Дзяўчына кажа, што больш не магла вытрымаць гэта пекла.

Аляксандра Аўтух. Скрыншот відэа ў тыктоку

Аляксандра Аўтух вядзе блог у тыктоку, у якім, сярод іншага, распавядае пра сваю працу ў школе. Яна шчыра кажа пра падводныя камяні настаўніцкіх будняў: неверагодная колькасць працы з паперамі (бывае, на гэта патрабуецца больш часу, чым на працу з дзецьмі), мільён абавязкаў у класнай кіраўніцы (Аляксандра была класнай кіраўніцай у першакласнікаў), не заўсёды добрыя паводзіны дзяцей. Ненармаваны працоўны дзень настаўніцы таксама не падабаўся.

Яе раздражняла і асаблівая ўвага да знешнасці:

 — Усе ацэньваюць, дастаткова па-настаўніцку вы выглядаеце ці не.

Дзяўчына прызналася, што праз гэта перастала набываць адзенне, якое ёй сапраўды падабалася, бо «ў школу гэта не надзенеш, а пасля школы ўжо нікуды не хочацца».

@avtukhsss#школа#учительница#увольнение#Беларусь#отработка♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Сярод таго, што не падабалася маладой настаўніцы — неабходнасць хадзіць па дамах і высвятляць, колькі дзяцей жыве на замацаванай за школай тэрыторыі (сярод педагагічных работнікаў гэты працэс называецца «ўсеобуч»).

Аляксандра кажа, што за два гады працы ў школе яна так і не зразумела, чаму гэтым павінны займацца настаўнікі. Тым больш, што абыходзіць кватэры трэба ў непрацоўны час, а дадатковай аплаты за гэта няма.

— Хадзіць да чужых людзей дадому я лічу небяспечным заняткам. Асабіста мне гэта было страшна рабіць. Адмовіцца ад гэтага нельга. Гэта ніяк не аплачваецца, а проста можна падчас канікул узяць сабе адзін адгул.

Распавяла дзяўчына і пра маразматычныя загады. Напрыклад, зімой завуч па выхаваўчай рабоце сабрала класных кіраўнікоў і сказала, што трэба ўпрыгожыць да Новага года вокны ў класах. Пры гэтым усе вокны школы патрабавалася ўпрыгожыць у адным стылі. Завуч прапанавала два варыянты: класныя кіраўнікі атрымліваюць шаблоны сняжынак і бацькі іх выразаюць самастойна ці бацькі купляюць за 60 рублёў гатовыя наборы. Яна рабіла ўпор на тое, што другі варыянт нашмат лепшы.

— У першым класе ў нас было два кабінеты — навучальны і кабінет групы падоўжанага дня. То-бок, трэба было б заплаціць 120 рублёў. Я прапанавала бацькам абодва варыянты, яны вырашылі выразаць самастойна. Я папрасіла шаблоны ў завуча і адна з мам усю ноч старанна і акуратна выразала гэтыя ўпрыгожванні. Але потым нам сказалі, што яны не падыходзяць — быццам сняжынкі недастаткова дробныя.

@avtukhsss#школа#отработка#увольнение#учительница♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Па словах Аляксандры, кіраўніцтва школы намякала на тое, што сняжынкі ўсё ж трэба набыць. А пазней высветлілася, што тыя самыя ўпрыгожанні за 60 рублёў выразае адна з супрацоўніц школы.

Апошняй кропляй для дзяўчыны стала тое, што завуч і дырэктарка школы прыйшлі ў яе клас на бацькоўскі сход і пачалі крытыкаваць настаўніцу перад бацькамі.

— Калі ёсць якіясьці заўвагі да мяне як да маладога спецыяліста, я не супраць. Але ж пра гэта заўсёды можна пагаварыць сам-насам, а не рабіць гэта пры ўсім класе, паніжаючы мой аўтарытэт настаўніцы. Я маладая спецыялістка, я маладзейшая за ўсіх гэтых бацькоў мінімум на 10 гадоў. Я не разумею, навошта было так рабіць.

@avtukhsss#школа#отработка#учительница#увольнение♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Дзяўчына высветліла, якія існуюць варыянты для маладога спецыяліста, калі не падабаецца месца адпрацоўкі. Першы — пераразмеркавацца, але для гэтага патрэбна згода працадаўцы. Другі — спачатку заплаціць за неадпрацаваныя месяцы, а пасля звольніцца па пагадненні бакоў, але, зноў жа, працадаўца павінен пагадзіцца на такі варыянт. Трэці — звольніцца паводле артыкула. У гэтым выпадку на тое, каб заплаціць за недапрацаваны тэрмін размеркавання, будзе паўгода.

@avtukhsss#школа#отработка#увольнение#учительница♬ оригинальный звук - Sasha Avtukh

Менавіта апошні варыянт выбрала маладая настаўніца, бо кіраўніцтва было супраць яе звальнення.

— Я сказала ўсім прысутным, што проста тады заўтра не выйду на працу. Я не выйшла — і мяне звольнілі за прагулы. Праз некаторы час я прыехала напісаць тлумачэнне і забраць працоўную кніжку. На дадзены момант ні аб чым не шкадую. Канечне, не вельмі прыемна, што працоўная крыху сапсавана, але маё здароўе, мой псіхалагічны стан мне нашмат даражэйшыя.

За тры недапрацаваныя па размеркаванні месяцы Аляксандры налічылі 3104 рублі.

Чытайце таксама:

Пранкер Бохан правёў новы розыгрыш, які беларускія настаўнікі дастойна вытрымалі. У адрозненне ад расійскіх

Святкавалі ў калідоры побач з прыбіральняй: у брэсцкай школе перастараліся са сціпласцю выпускнога

«Сказалі, што атэстат пасля школы не дадуць». Што будзе з выпускнікамі, якія атрымалі нуль за ЦЭ?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
14
Сумна
27
Абуральна
31
6
Anatol Starkou/адказаць/
30.06.2024
У нядаўняй тэме НН пра тэатр імя Дуніна-Марцінкевіча я на форуме выказаў думку, што маю намер напісаць п'есу пра беларускія мовы. Іх у нас ПЯЦЬ. Ізноў запісаўся на расійскія курсы Драматургія, узяў за фабулу і сюжэт агучаную 7 чэрвеня 2024 на тутэйшым форуме ідэю п'есы і напісаў аб гэтым заяўку на курс. Учора, да публікацыі НН гэтага артыкула, прыйшоў адказ расійскага драматурга. Яна прыняла маё хатняе заданне і дапісала, што ў ім ёсць элементы фантастыкі і п'есы абсурда. Прыняла і назву, якая звязана з беларускай мовай. Так што "лёд тронулся, господа присяжные заседатели!" Праз месяцы два п'еса будзе гатова. Купляйце квіткі. Словы ТЭАТР АБСУРДА я до того, зразумела, чуў. Але ў сэнс глыбока не заглядваў. І вось заглянуў. Пачытаў. Паглядзеў адзін спектакль-абсурда і магу сказаць, што ўсё, што напісана ў дадзеным артыкуле пра гераіню настаўніцу і мінскую школу - гэта п'еса абсурда. У свае дзве гатовыя сцэны я дадаў вось той каментар пра тое, як у 1958 запісаў сябе ў школу, але пайшоў толькі ў 1959. Самая ж цікавая атрымалася сцэна нумар Два. У ёй з'яўляецца настаўніца бел мовы і ідзе ў клас да трэцякласнікаў на першы і апошні ўрок бел мовы. 1961 год. Ну а пра гэту дзяўчынку я ўсё сказаў вышэй. Дадам, што ёй захацелася стаць не настаўніцай у школе на ўсё жыццё, а зорачкай на віртуальнай старонцы Нашай Нівы на пару дзён. Няхай будзе так. Гэта яе выбар.
0
Ак’ют/адказаць/
30.06.2024
Anatol Starkou, шызееш?
2
Anatol Starkou/адказаць/
30.06.2024
Мая наступная п'еса будзе называцца "Наша Ніва". І з'явіцца яна толькі пасля заканчэння п'есы пра мову. На гэтым развітваюся. ЗЯдурэйце без мяне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031