Знайсці
28.06.2024 / 13:47ŁacБел

Два хлопчыкі пяці і васьмі гадоў падпалілі падвал пяціпавярховіка ў Ашмянах

Здарэнне адбылося на вуліцы Янкоўскага ў абед 27 чэрвеня

У 12:47 ратавальнікам паступіла паведамленне, што падвал пяціпавярховага дома поўны дыму. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, яны ўбачылі, што ўнутры падвала гараць дзверы ў адзін з адсекаў агульнага падвальнага памяшкання. Пажар патушылі.

Прычыну здарэння высветлілі. Два хлопчыкі пяці і васьмі гадоў у падвале гулялі з запалкамі. Сябры падпалілі паперу, кінулі яе ў кут, а самі ўцяклі. Уваходныя дзверы ў падвал былі пры гэтым адчыненыя. Неўзабаве жыхары дома адчулі пах гару і выклікалі ратавальнікаў МНС. Агонь паспеў пашкодзіць дзверы ў ячэйку падвала, піша Kraj.by.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031