Знайсці
28.06.2024 / 13:2214РусŁacБел

Брытанцы не дазволілі выдаць «Гары Потэра» па-беларуску

Паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра не ўдалося, праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, піша Bellit.info

Фота: en.idei.club

«Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе… — тлумачаць у выдавецтве «Янушкевіч»,

— Лічым, што нашым палітыкам і культурным дыпламатам і не толькі ёсць дзе разгарнуцца. Гэта важная, надзённая і канкрэтная праблема. А канкрэтнай праблеме патрэбна канкрэтнае рашэнне».

Сярод поспехаў называецца адкрыццё наноў кнігарні «Кнігаўка», з’яўленне кніг выдавецтва ў продажы на Amazon, выданне за 6 месяцаў дзесяці новых кніг. Але нягледзячы на пазітыўныя вынікі выдавецтва сутыкаецца з недахопам дадатковых інвестыцый.

«Мы ўперліся ў столь і сутыкнуліся з праблемай росту. Аб’ёмы продажаў не такія вялікія, каб па-нармальнаму, ужо зараз, заняцца пашырэннем асартыменту. 10 выданняў за паўгода — гэта мала».

Як адзін з варыянтаў рашэнняў выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае збор сродкаў на польскай краўд-платформе Zrzutka.pl і на Patreon. Кожны, нават невялікі ўнёсак будзе набліжаць час з’яўлення новых кніг. А пра планы выдавецтва можна дазнацца па спасылках на платформы.

Чытайце таксама:

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала правы на выданне чатырох найважнейшых зборнікаў Хорхе Луіса Борхеса

Ці выйдуць апошнія дэтэктывы Роўлінг і Несбё па-беларуску?

Кніга ўнука выхадцаў з Беларусі займае пятае месца ў топ-100 найлепшых дэтэктываў свету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
11
0
Імя і прозвішча/адказаць/
28.06.2024
У нас там ёсць Кавалеры Ордэна Брытансксй Імперыі. Джаана Ролінг афіцэр Ордэна Брытанскай Імперыі. Ёсць высокародная нагода пазнаёміцца непасрэдна.
1
Гарры/адказаць/
28.06.2024
Санкцыi працуюць! Атрымай рэжым пракляты...
28.06.2024
Мора няма, "Патрэбна беларускамоўная кніга. Хто нам сёння дасць кнігу? Гэтыя не дадуць, гэтыя камерсанты не дадуць, трэба ісці к бандытам:)"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031