Знайсці
28.06.2024 / 13:04ŁacБел

У Мінску адкрыюць новую экалагічную сцежку

Прыпынкі будуць прысвечаныя раслінам і жывёлам, у прыватнасці, плануецца станцыя «Гатэль для насякомых».

Ілюстрацыйнае фота СТБ

Новая экалагічная сцежка «Шышкі» адкрыецца ў сталічным мікрараёне Сосны (у канцы вуліцы акадэміка Красіна за сярэдняй школай №144 і дзіцячым садам №419) 1 ліпеня — падзея будзе прымеркавана да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі і святкавання Дня Незалежнасці, піша «Спутнік».

Маршрут першай лініі, як запэўніваюць у адміністрацыі, будзе адукацыйным — яго галоўнай мэтай з'яўляецца азнаямленне жыхароў і гасцей сталіцы з разнастайнасцю флоры і фаўны горада.

Там таксама адзначылі, што будуць арганізаваны гульнявыя зоны і прыпыначныя пляцоўкі, каб пешаходы маглі бліжэй азнаёміцца з інфармацыяй. Прыпынкі будуць прысвечаныя раслінам і жывёлам, у прыватнасці, плануецца станцыя «Гатэль для насякомых».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031