Знайсці
28.06.2024 / 20:34РусŁacБел

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Гэта адбываецца незалежна ад нашай актыўнасці днём.

Як піша Newatlas, вучоныя з Універсітэта Фліндэрса (Аўстралія) правялі маштабнае даследаванне, для якога яны выкарысталі даныя біябанку Вялікабрытаніі.

Амаль 85 тысяч чалавек на працягу тыдня насілі на запясці датчык святла ў перыяд з 2013 па 2016 гады. Праз дзевяць гадоў больш за 13 мільёнаў гадзін даных датчыкаў святла былі прааналізаваныя і супастаўленыя з данымі пра стан здароўя.

Аналіз паказаў, што ўздзеянне святла з 00.30 да 6.00 уяўляе сабой сур'ёзную праблему для здароўя. Гэта можа быць святло ад штучных крыніц, такіх як лямпы, экраны тэлевізараў ці маніторы камп'ютараў, вулічных ліхтароў, падсветкі будынкаў.

Было выяўлена, што рызыка развіцця дыябету 2-га тыпу расце з колькасцю часу, праведзенага пад уздзеяннем начнога асвятлення. Максімальны рост склаў 67%. На паказчыкі не ўплывалі паводзіны людзей днём. Нават пасля ўліку іншых фактараў, такіх як лад жыцця, нерэгулярнасць сну, дыета і псіхічнае здароўе, уздзеянне святла ноччу застаецца моцным прэдыктарам развіцця дыябету.

Вучоныя адзначаюць, што іх даследаванне пацвердзіла гіпотэзу аб тым, што ўздзеянне асвятлення ноччу можа парушыць цыркадныя рытмы. У выніку адбываюцца змены ў сакрэцыі інсуліну і метабалізму глюкозы. Гэта, у сваю чаргу, уплывае на здольнасць арганізму рэгуляваць узровень цукру ў крыві, што можа прывесці да развіцця дыябету 2-га тыпу.

Такім чынам, пішуць аўтары, атрыманыя вынікі паказваюць, што змяншэнне ўздзеяння святла ў начны час і падтрыманне рэжыму цемры можа быць простым і танным спосабам прадухіліць ці затрымаць развіццё дыябету 2-га тыпу.

Чытайце таксама:

Вучоныя: фізічныя нагрузкі прадухіляюць дыябет, нават калі да яго ёсць моцная генетычная схільнасць

Колер вачэй уплывае на вашу здольнасць чытаць — вучоныя. Як так?

Вучоныя стварылі для людзей рабатызаваны шосты палец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031