Знайсці
27.06.2024 / 22:3816РусŁacБел

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?

Рэйтынг самых бедных краін у Еўрасаюзе склалі швейцарскія эканамічныя інстытуты Credit Suisse і UBS. Эксперты склалі рэйтынг, узяўшы за аснову статыстыку па кошту нерухомасці і пакупніцкай здольнасці насельніцтва краін ЕС. Пры гэтым у даследаванні адзначаецца, што ў некаторых дзяржавах розніца ў даходах на аднаго чалавека адрозніваецца ў 10 разоў, піша Thinktanks.by.

Румынскі пейзаж. Фота: ROMAN FRIPTULEAC / vecteezy.com

Паводле даных даследавання, найменш забяспечаныя краіны знаходзяцца ва Усходняй Еўропе і на Балканах. Напрыклад, першае месца ў рэйтынгу заняла Румынія, дзе даход на аднаго чалавека ў дзевяць разоў ніжэйшы, чым у Даніі.

Топ-5 самых бедных краін у ЕС выглядае наступным чынам:

  • Румынія (42 тысячы еўра на чалавека);
  • Балгарыя (44 тысячы еўра на чалавека);
  • Польшча (50 тысяч еўра на чалавека);
  • Венгрыя (56 тысяч еўра на чалавека);
  • Славакія (58 тысяч еўра на чалавека).

Найбольш жа багатыя краіны Еўрасаюза:

  • Люксембург (556 тысяч еўра на чалавека);
  • Данія (389 тысяч еўра на чалавека);
  • Нідэрланды (340 тысяч еўра на чалавека);
  • Бельгія (335 тысяч еўра на чалавека);
  • Францыя (296 тысяч еўра на чалавека).

Хоць рэйтынг выйшаў у 2024 годзе, даныя для даследавання выкарыстоўваліся за 2022 год.

Чытайце таксама:

Румынія — гэта не толькі Чаўшэску, вампіры і Карпаты. Падарожжа ў Румынію — гэта яшчэ і напамін беларусам пра страчаныя магчымасці

У Еўропе яшчэ ёсць мясціны, дзе можна пабачыць аранне на валах ФОТАФАКТ

Месца дзеяння — заселенае немцамі Сямігароддзе ў Румыніі часоў Чаўшэску. Але ў кнізе Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустрэцца» мы пазнаём сябе цяпер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
5
Абуральна
5
3
Не дурите голову/адказаць/
29.06.2024
Чытач, у вас с логикой все в порядке. ? Так как вы сами доказываете то что опровергаете ). В Польше за 1.5 тысячи плюс минус вы сможете себе позволить то что в Северной Европе смогли бы позволить за 3 тысячи плюс минус . Вот и все.
29.06.2024
фялёзаф, tak, ščaście/niaščaście ŭ ichnaj kolkaści, vy heta mielisia skazać ???
1
Чытач/адказаць/
30.06.2024
Не дурите голову, во первых, научитесь внимательно читать, во-вторых в северной Европе индекс цен не в два раза выше чем в вашей Польше, в третьих, в статье речь не про зарплаты, но даже по зарплатам ваша Польша в нижней части списка стран ЕС. Больше не вижу смысла повторять одно и тоже по три раза.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031