Знайсці
27.06.2024 / 22:016ŁacБел

Кампанія Ілана Маска будзе спускаць з арбіты Міжнародную касмічную станцыю

NASA выдзеліла кампаніі Ілана Маска SpaceX 843 мільёны даляраў на стварэнне транспартнага сродку, здольнага спіхнуць Міжнародную касмічную станцыю з яе арбіты ў атмасферу Зямлі прыкладна ў 2030 годзе.

Задача запланаванага знішчэння МКС першапачаткова прызначалася для расійскіх рухальных установак, аднак NASA вырашыла перастрахавацца на выпадак, калі Расія выйдзе з партнёрства па МКС раней, чым планавалася, ці будзе не ў стане выканаць гэтую задачу самастойна, паведамляе Reuters.

У апошнія гады Белы дом аказваў ціск на NASA, патрабуючы распрацаваць планы на выпадак непрадбачаных абставінаў з-за пагаршэння адносін з Расіяй.

Згодна з новым кантрактам з NASA, SpaceX пабудуе спецыяльны «дэарбітальны карабель» для звядзення МКС з арбіты, а NASA атрымае права ўласнасці на яго і будзе кіраваць аперацыяй.

Чытайце таксама:

У Ілана Маска нарадзілася 12-е дзіця

Як выглядае дзень Ілана Маска?

Кампанія Ілана Маска паказала, як першы чалавек з ужыўленым чыпам Neuralink гуляе ў шахматы сілай думкі

Ілан Маск анансаваў выхад рабатызаванага таксі Tesla

У Ілана Маска раптам аб'явіўся «сын з Кеніі». Просіць грошай на «ўз'яднанне з бацькам» 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Генадзь/адказаць/
28.06.2024
žvir, ёсць зона ý сусветным акiяне выдзеленая для гэтага мiжнароднай супольнасцю. Прыкладна 5000 км ад Новай Зеландзii iзаляваная ад чалавецтва дзе блiжэйшая ад яе стала знаходзячаяся людзi гэта на той самай МКС 405 км, а блiжэйшыя заселеныя выспы ý прыкладна 2700 км. У 2001 там ужо затапiлi рэшткi станцыi "Мiр", тыя яе аскепкi што недагарэлi ý атмасферы.
3
политзек/адказаць/
28.06.2024
За такие деньги вполне можно было бы наоборот оттолкнуть её от Земли. предварительно напичкав разными датчиками и приборами. в этом было бы больше смысла.
29.06.2024
Генадзь, aha, i nijakich šancaŭ adchilicca ad razlikaŭ? I ci taki biaspiečny toj paliot dlia ekaliohii ? Tut pliastykavuju pliašku pasprabuj vykinuć - 10t štrafu ŭvaliać, a stancyju možna, bo heta ž pryrodny abject. A potym dumaj, čaho tak skvaryć I adkuļ pliastyk u jaječkach, nie bylo nikolo, i vo tabie, na!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031