Знайсці
30.06.2024 / 22:54ŁacБел

Кампанія Google вывучыла дзеянні прадстаўнікоў пакалення Z у інтэрнэце

Тое, што выявілася, абвяргае стэрэатыпы.

Як піша Business Insider, на працягу апошніх некалькіх гадоў даследчыкі з Jigsaw, даччыной кампаніі Google, вывучалі, як прадстаўнікі пакалення Z усвядомліваюць і засвойваюць тое, што яны бачаць у сетцы.

Вучоныя спадзяваліся, што іх праца стане адным з першых глыбокіх антрапалагічных даследаванняў «інфармацыйнай пісьменнасці» пакалення Z. Але ўжо на самым пачатку ім давялося адмовіцца ад гэтага тэрміна.

Як сцвярджаюць аўтары, лічбавы менталітэт пакалення Z мае істотныя адрозненні. Калі прадстаўнікі старэйшых пакаленняў імкнуцца правяраць інфармацыю на праўдзівасць і спасылацца на крыніцы, то прадстаўнікі пакалення Z не абцяжарваюць сябе гэтым.

Замест праверкі праўдзівасці яны імкнуцца даведацца меркаванне іншых, чытаючы каментары, перадаручаючы такім чынам вызначэнне праўдзівасці і важнасці інфармацыі адзінадумцам, якія карыстаюцца даверам. Калі ж артыкул вельмі доўгі, то прадстаўнік пакалення Z проста прапусціць яго.

Пакаленне Z не хоча бачыць тое, што можа прымусіць занадта шмат думаць ці прывядзе да эмацыйнага разладу. На думку Jigsaw, калі ў прадстаўнікоў пакалення Z і ёсць мэта, то яна такая — даведацца ўсё неабходнае, каб заставацца крутымі і дасведчанымі ў выбраных імі сацыяльных групах.

Вучоныя звяртаюць увагу, што прадстаўнікі пакалення Z не бачаць розніцы паміж наведваннем інтэрнэту для прачытання навінаў і для сацыяльнага ўзаемадзеяння ў сацсетках. У асноўным яны атрымліваюць інфармацыю не з дапамогай пошукавай сістэмы, а праз сацыяльныя стужкі.

Аўтары адзначаюць, што пакаленне Z стварыла свае ўласныя фільтры для апрацоўкі масіву алічбаванай інфармацыі. Яна базуецца на стужках сацыяльных сетак, якія карэктуюцца з дапамогай алгарытму, каб адлюстраваць тое, што хвалюе маладых людзей, і тых, каму яны давяраюць.

Такім чынам, для прадстаўніка пакалення Z рэлевантнасць сцвярджэння вызначаецца не нейкім паняццем аўтарытэту, а сацыяльнымі сігналамі, якія яны атрымліваюць ад аднагодкаў.

Даследаванне паказала, што прадстаўнікі пакалення Z у большасці выпадкаў выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі ў рэжыме timeless — для таго, каб заняць сябе ў вольны час. У пераважнай большасці гэта бяздумны сёрфінг, пры якім праўдзівасць інфармацыі ўвогуле не мае значэння.

Аднак такія паводзіны, заўважаюць аўтары даследавання, не сведчаць аб тым, што прадстаўнікі пакалення Z менш разумнае ці руплівыя. Маладыя людзі ведаюць, як даследаваць нешта больш глыбока, і робяць гэта ў тых выпадках, калі неабходна прыняць нейкае жыццёва важнае рашэнне.

Вучоныя звяртаюць увагу і на станоўчы бок такіх паводзін пакалення Z у інтэрнэце. Алгарытмы, якія выбудоўваюць іх стужцы ў сацыяльных сетках, звужаюць магчымасці трапляння туды наўмыснага падману.

Даследаванні паказваюць, што большая частка хлусні і дэзынфармацыі ствараецца і спажываецца карыстальнікамі, якія яе наўмысна шукаюць. Але колькасць такіх людзей скарачаецца.

Чытайце таксама:

Пакаленне Z. Маленькія беларускія праграмісты распавядаюць, як зменяць свет праз 100 гадоў

Як гэта — працаваць на боса пакалення Z? Гэта зусім іншы тып начальніка

З'едуць ад бацькоў пазней, шматзадачныя і творчыя. Што сацыёлагі кажуць пра цяперашніх дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031