Знайсці
27.06.2024 / 13:4130РусŁacБел

З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Яна займала гэтую пасаду ў 2009—2010.

Першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаная 51-гадовая Наталля Пяткевіч. Яе вярнулі ў найвышэйшую ўладу пасля доўгага перапынку. Апошнія пяць гадоў Пяткевіч жыла ў ЗША, хоць знаходзілася пад санкцыямі гэтай краіны. 

Наталля Пяткевіч. Фота: Tut.by

Да з'яўлення на палітычным Алімпе Наталлі Качанавай самай высокапастаўленай жанчынай Беларусі была якраз Пяткевіч. У 2001-2004 яна працавала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, а ў 2004-2010 была сярод кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта, спачатку намесніцай, а пасля і першай намесніцай.

У 2011-2014 Пяткевіч была памочніцай Лукашэнкі, пасля чаго знікла з радараў пасля фэйла са званком Вавана і Лексуса пад выглядам сына Януковіча.

На нейкі час яе падабраў мільянер Аляксандр Шакуцін і даў кіраваць турыстычным кірункам свайго бізнэсу.

А ў 2018 Пяткевіч выйшла замуж за Валянціна Рыбакова, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН, і пераехала да яго ў Нью-Ёрк. Гэта выглядала максімальна камічна з улікам таго, што Пяткевіч заставалася пад амерыканскімі санкцыямі. Якія, аднак, мелі выключэнне для членаў сем'яў дыпламатаў, акрэдытаваных пры ААН.

Дарэчы, для Пяткевіч гэта быў трэці шлюб. Першы яе муж, Уладзіслаў Пяткевіч, узначальваў Нацыянальныя латарэі. Другі муж — Аляксандр Мартыненка — дарос да намесніка старшыні БТ.

У Наталлі Пяткевіч ёсць сын Філіп, народжаны ў першым шлюбе.

@nashaniva Адбылася перастаноўка ў адміністрацыі #Лукашэнкі#нашаніва#беларусь#лукашенко#беларусьновости#чиновники♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чытайце таксама:

Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты

Яна Латушка пра сваю маці, якая выйшла замуж за Рыжанкова: «Пра крымінальную справу яна сказала, што гэта мае праблемы»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
22
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
9
27.06.2024
А потым - паліграф, і упс...
27.06.2024
Упс, Там па-ходу паліграфу будзе упс.
0
Праблемка/адказаць/
28.06.2024
Кароткая лаўка запасных у дырэктара саўгаса
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031