Знайсці
26.06.2024 / 23:546РусŁacБел

Грузія прабілася ў 1/8 фіналу. І гэта самая галоўная сенсацыя Еўра-2024 ВІДЭА

У заключным матчы групавога турніру Грузія перамагла Партугалію 2:0.

Жорж Мікаўтадзэ — адна з зорак Грузіі ў групавым турніры. Фота: Martin Meissner / AP

У заключным матчы групавога турніру Грузія перамагла нематываваную Партугалію 2:0, але тым не менш. Партугальцы, што загадзя гарантавалі сабе першае месца ў групе, выйгралі чэмпіянат Еўропы восем гадоў таму, а зараз разглядаюцца аднымі з фаварытаў.

На 4-й хвіліне лік адкрыў зорка «Напалі» Хвіча Кварацхелія, у другім з пенальці забіў форвард французскага «Меца» Жорж Мікаўтадзэ. Гэта яго трэці гол на турніры.

Грузія — абсалютны дэбютант чэмпіянатаў Еўропы, і адразу такі поспех. Але ў 1/8 фіналу ёй будзе супрацьстаяць Іспанія.

У паралельным матчы Турцыя перамагла Чэхію 2:1.

Партугалія — 6, Турцыя — 6, Грузія — 4, Чэхія — 1.

Чытайце таксама:

Грузія — Іспанія, Францыя — Бельгія — усе пары 1/8 фіналу

Зборная Украіны пакідае чэмпіянат Еўропы, марна даўшы бой Бельгіі

У групе С два матчы не прынеслі галоў. Сербія — на вылет!

Сенсацыя! Аўстрыя адолела Нідэрланды і выйшла ў плэй-оф з першага месца ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
1
€€€€€€€€€€€€!!!/адказаць/
27.06.2024
І сапраўды, калі каманда сабе забяспечыла далейшы выхад на 1/8 дык чаму не падзарабіць на таталізатары? Гульцы з абароны Партугаліі забяспечвалі эскорт да сваёй брамы ці што? Папросту беглі паралельнымі курсамі і нават ніводнай спробы нешта зрабіць.
1
Улад/адказаць/
27.06.2024
Віншую Грузію! Але супраць Іспаніі ім будзе трошкі цяжэй :)
1
Джып/адказаць/
27.06.2024
Наперад, Сакартвэла!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031