Знайсці
26.06.2024 / 18:376РусŁacБел

У Смаргонскім раёне працоўныя вакансіі на ферме закрываюць індыйцамі

Смаргонская раённая газета «Светлы шлях» напісала, што на працу ў мясцовае КСУП «Сінькі» на мінулым тыдні прыехалі чатыры індыйцы. Двое з іх уладкаваліся на ферму ў вёсцы Сівіцы і, як сцвярджае раёнка, будуць зарабляць там у тры разы больш, чым на радзіме. 

Індыйскія рабочыя Пранез Кумар і Нарэш Кумар. Яны не браты і нават не сваякі — проста аднафамільцы. Фота: «Светлы шлях»

Мужчыны прыехалі з індыйскага горада Хайдабарада, а ў беларускім аграгарадку Сіньках жывуць у інтэрнаце, які выдзеліла ім прадпрыемства. Мясцовымі мовамі яны пакуль не валодаюць зусім, але ў камунікацыі ім дапамагаюць смартфоны з галасавым перакладчыкам. Але і так яны кожны дзень імкнуцца вывучыць па 2-3 словы на рускай мове, таму неўзабаве моўны бар'ер спадзяюцца пераадолець.

У сябе на радзіме яны таксама працавалі ў сельскай гаспадарцы, але там ім за месяц цяжкай працы плацілі каля 15 тысяч рупій (180 даляраў ЗША). На Смаргоншчыне ж ім абяцаюць плаціць у тры разы больш, абы толькі не лайдачылі.

Працоўным мігрантам у Беларусі падабаецца, адно што толькі трэба, як яны гавораць, прызвычаіцца да клімату: +20 для іх халаднавата. Не тыя тут і нагрузкі: калі ў Індыі мужчыны даглядалі адначасова толькі 15 кароў, то тут на іх апеку кінулі значна больш.

«Але гэта не палохае. Мы ўжо ведаем, калі трэба даваць корм жывёлам, калі прыбіраць за імі… Вучымся рацыянальна размяркоўваць сваіх сілы і правільна выдаткоўваць працоўны час», — адрапартаваў раёнцы адзін з індыйцаў.

Новае начальства імі пакуль задаволенае. Намеснік дырэктара прадпрыемства адзначыў, што працавітыя, без шкодных звычак госці з Азіі выдатна ўпісаліся ў тэхналагічны ланцужок на ферме. Праўда, надоўга ў Беларусі затрымліваюцца яны не плануюць, у планах пакуль праца толькі цягам года.

Чытайце таксама:

«Старыя людзі вылупліваюць вочы на мяне». Індыйская студэнтка абурылася стаўленнем беларусаў

Індыец хацеў перасячы мяжу Беларусі з падробленым брытанскім пашпартам

«Мы пазажыраліся». Што гавораць беларускія дальнабойнікі пра канкурэнцыю з азіятамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Індус/адказаць/
26.06.2024
нявеста азаронка, Індусы - гэта і па-беларуску. Проста гэта слова ў сучаснай мове мае не этнічнае і не грамадзянскае, а канфесійнае значэнне. Індус - вызнаўца рэлігіі індуізм, а індыец - жыхар Індыі без розніцы, якога веравызнання. Індыец можа быць індусам, а можа і не быць. Гэта не сінонімы.
1
нявеста азаронкатурава/адказаць/
27.06.2024
не дурыця бальной галавы. як "і па-беларуску" - сама ведаю. мо й лепс за ваш - "можна белачка, а можна вавёрачка".. гаворачка была пра - а як па-расейску? так? дык вось. в великом могучем есть еще какое название (печатное конечно же) для обозначения граждан Индии, кроме, как индУСЫ ? га?
0
балівуд прэдстаўляе/адказаць/
27.06.2024
"Мужчыны прыехалі з індыйскага горада Хай-да-барада" * [абзац] "У сябе на радзіме яны таксама працавалі ў сельскай гаспадарцы, але там ім.." не свяціла, скажам прама, нічэво. бо ў іх жа там каставая сістэма дасюль. так? а тут.. такія перспектывы.. парэнь, які, так жа, як і яны, круціў хвасты каровам, раптам стаў прэзідэнтам.. краіна магчымасцяў - рашылі протацыгане і рушылі на захад.. але не ў тый бок :/ [абзац] * працяг /пра усы і бараду/ будзе. глядзіце не пераключайцеся
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031