Знайсці
30.06.2024 / 20:02РусŁacБел

Пластыкавая бутэлька з вадою на сонцы выдзяляе таксіны. Вось што трэба пра гэта ведаць

Вучоныя выявілі новую рызыку ўжывання вады з пластыкавых бутэлек.

Фота: Khatawut Chaemchamras / Vecteezy

Навукоўцы з Цзінаньскага ўніверсітэта (Кітай) прааналізавалі сумесь лятучых арганічных рэчываў (ЛАР), якія выдзяляюцца з шасці тыпаў пластыкавых бутэлек з вадой, калі яны стаяць на сонцы. Пляшкі з вадою былі прывезеныя з розных краін (Канада, Італія, Новая Зеландыя, Японія і Кітай).

Вынікі свайго даследавання вучоныя апублікавалі ў часопісе Eco-Environment & Health. Як сцвярджаюць аўтары, усе бутэлькі пад уздзеяннем сонца выдзялялі цэлы набор высокатаксічных лятучых арганічных рэчываў (ЛАР). Сярод іх і н-гексадэкан, які выклікае рак. Чым больш працяглым быў час знаходжання бутэлек на сонечным святле, тым вышэйшай была канцэнтрацыя шкодных рэчываў.

Акрамя гэтага вучоныя заўважылі ўплыў складу вады на выхад ЛАР. Так, мінеральная вада павялічвала іх выдзяленне, а газаваная запавольвала.

«Вынікі даюць пераканаўчыя доказы таго, што пластыкавыя бутэлькі пад уздзеяннем сонечнага святла могуць вылучаць таксічныя злучэнні, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя. Спажыўцы павінны ведаць аб гэтых рызыках, асабліва ва ўмовах, калі вада ў пляшках падвяргаецца ўздзеянню сонечнага святла на працягу доўгага часу», — пішуць аўтары.

На думку навукоўцаў, разуменне таго, як умовы навакольнага асяроддзя могуць уплываць на выдзяленне хімічныя рэчываў у бутыляваную ваду, можа дапамагчы вытворцам забяспечыць бяспеку сваёй прадукцыі і захаваць здароўе насельніцтва.

У той жа час яны адзначаюць, што ўлічваючы невялікі аб'ём адной пластыкавай бутэлькі з вадою, нават пасля працяглага ўздзеяння сонечнага святла выдзяленні ЛАР будуць нязначнымі. Таму патэнцыйныя рызыкі для здароўя, звязаныя з іх удыханнем пры адкрыцці бутэлькі і ўжыванні вады падаюцца мінімальнымі.

Чытайце таксама:

Бутыляваная вада забруджаная мікрапластыкам у каласальным маштабе — вучоныя

Чаму нельга двойчы карыстацца пластыкавымі бутэлькамі

Навошта на нарадах Лукашэнкі шклянкі з вадой накрываюць накрыўкамі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031