Знайсці
25.06.2024 / 19:304РусŁacБел

У Беларусь прыляцелі 11 расійскіх знішчальнікаў

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 25 чэрвеня паміж 18-й і 19-й гадзінамі з аэрадрома «Кубінка» пад Масквой на аэрадром «Баранавічы» прыляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-35 Вайскова-касмічных сіл Расіі.

Самалёты ўваходзяць у склад пілатажных груп ВКС РФ «Віцязі» (Су-35) і «Стрыжы» (МіГ-29). 3 ліпеня яны будуць браць удзел у вайсковым парадзе ў Мінску.

Такім чынам, як падсумоўвае «Беларускі Гаюн», актуальны стан расійскай авіяцыйнай групоўкі у Беларусі выглядае наступным чынам:

  • аэрадром «Ліда» — 1 штурмавік Су-25;
  • аэрадром «Баранавічы» — 15 знішчальнікаў (5 МіГ-29, 6 Су-35 і 4 Су-30СМ);
  • аэрадром «Мачулішчы» — 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26).

Чытайце таксама:

У Беларусь прыляцелі 8 расійскіх вайсковых верталётаў

Беларускі Гаюн ацаніў, колькі ў Беларусі засталося вагнераўцаў

Расійскія вайсковыя самалёты лётаюць у Беларусь усё менш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
22
6
Горелый/адказаць/
25.06.2024
Ну что, Саша. Любимую всё-таки отдал? Отдал уже путину, с потрохами. Уже на парадах город будет утюжить техника соседней страны. Уже российская вата безнаказанно проводит пикеты в городах с флагом РОА Власова, пропагандируя войну, а губопик ( где сидят такие же фанаты войны и Путина) наказывает тех кому это не нравится. Вовсю хозяйничают у тебя в стране россияне. Беларусы живут на птичьих правах.О дне какой независимости вообще идет речь
10
Ерома/адказаць/
25.06.2024
Расійскія брацкіе суперістрэбіцелі вместі с нашымі надёжныя зашчытнікі чыстава неба нашай сіняокай беларусіі ат уражэскіх проіскав
2
Язэп/адказаць/
26.06.2024
Кожны Z-сцярвятнік сустрэнецца з зямлёй.
На вялікай хуткасці. Магчыма па кавалках
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031