Знайсці
25.06.2024 / 18:111ŁacБел

Беларусы ладзяць у Варшаве купальскі Varušniak на цэлыя суткі

29 чэрвеня суполка Varušniak адзначае свой першы год вялікім Купальскім фэстам у Варшаве. Гэта будзе свята для ўсіх 24 гадзіны запар, абяцаюць арганізатары. Дзённая частка фестывалю — для сямейнага адпачынку, а ноч — для аматараў тэхна.

Фота ілюстрацыйнае

На Купальскім фестывалі выступяць больш за 40 артыстаў, у тым ліку Ягор Забелаў, SPIEVY, Shuma, KOOB, Наста Рыдлеўская. Chornabrova прадставіць альбом з элементамі штучнага інтэлекту.

Летні дэнс ладзіць беларускі праект з Кракава «Летуцень» — на асобнай сцэне выступяць таленавітыя беларускія дыджэі і селекцыянеры музыкі.

Таксама ў рамках фестывалю запланаваныя:

  • карагод пад адкрытым небам;
  • урок купальскіх спеваў ад SPIEVY;
  • смачная ежа, халоднае піва і ліманад;
  • майстар-класы, вянкі, кветкі і флірт-гульні;
  • арт-маркет і часовыя арнамент-тату ад AURA TATOO;
  • дзіцячыя забавы з аніматарамі ў бярозавым гаі.

Пасля вялікага купальскага вогнішча распачнецца ноч тэхна з Campderschein, зорка ночы — Schwefelgelb.

«Усе беларусы і беларускі на падсвядомым узроўні носяць беларускі культурны код. Купалле — тая кропка, калі трэба збірацца, трэба быць разам. Калі мы разам — мы моцныя, калі мы разам — мы сям’я. На жаль, абставіны склаліся так, што многія з нас страцілі свой дом, і мы вельмі тужым па ім. Таму Купальскі Варушняк стварае беларускі дом тут на месцы. Дзе мы — там і дом», — кажуць арганізатары.

Фэст пройдзе з 12:00 29 чэрвеня да 12:00 30 чэрвеня ў Rejs Klub (вул. Piotra Bardowskiego 2A). Побач з пляцоўкай — возера ды лес.

Чытайце таксама:

Як у Дудутках адзначылі Купалле ФОТЫ

З 22 чэрвеня беларусы святкуюць Купалле. Дзе сёлета ў Беларусі і за мяжой раскладуць вогнішчы?

«Пачаў у вольны час думаць па-беларуску». Беларусы, якія дзесяцігоддзямі жывуць у эміграцыі, расказалі, як страцілі і аднаўлялі сувязь з беларушчынай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Хойники /адказаць/
25.06.2024
Что за чушь про какой-то подсознательный культурный код? Свои выдумки выдают за аксиому.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031