Знайсці
25.06.2024 / 14:581РусŁacБел

У Генпракуратуры падлічылі ўзровень карупцыі ў краіне

На карупцыю ў структуры агульнай злачыннасці прыпадае менш за 2%. Такую лічбу назваў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Аляксей Стук удакладніў, што ў краіне штогод улічваецца каля 1,3 тысяч карупцыйных злачынстваў. У выніку да адказнасці прыцягваюць у сярэднім па 900 чалавек.

У 2023 годзе па выніках 803 праверак пракуроры ўнеслі 2053 акты нагляду, прыцягнулі да адказнасці 2911 службовых і юрыдычных асоб. Акрамя таго, ініцыявана вызваленне 23 асоб ад займаных пасад.

Дарэчы, за студзень — май 2024 года агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў апынулася на 10,7% менш у параўнанні з такім жа перыядам 2023-га.

У Генпракуратуры адзначылі рост злачынстваў супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці. Гэты рост тлумачаць павелічэннем фактаў незаконнага абароту сродкаў плацяжу або інструментаў больш чым у 2 разы (з 121 да 295), а таксама ўхілення ад выплаты падаткаў і збораў на 15,9% (з 132 да 153).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Сымон/адказаць/
25.06.2024
Ну калі ўлічваць толькі тых, каго дазволіў Лукашэнка - то ўзровень мог бы быць і яшчэ ніжэйшым. Але нават без уліку крадзяжоў сям'і Лукашэнкі (а там міл'ярды) выпадак з Дулубам вельмі паказальны:
- Да свайго прыхода да ўлады Лукашэнка "злавіў" кіраўніка краіны - "карупцыянера" Шушкевіча на "крадзяжу" скрыні цвікоў.
- Праз 30 год панавання Лукашэнкі і ягонай дэманстратыўнай вайны супраць карупцыянераў ў ягонага высокага вертыкальшчыка (нават не паплечніка) Дулуба з Белчыгункі знайшлі 3 мільёны баксаў гатоўкай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031