Знайсці
24.06.2024 / 20:0912РусŁacБел

Андрэю Павуку завочна далі 12 гадоў, Вользе Павук крыху менш. Асудзілі і Маргарыту Ляўчук

Пра тое, што вядомаму блогеру Андрэю Павуку лукашэнкаўскі суд завочна прысудзіў 12 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла пракуратура Брэсцкай вобласці. 

Андрэй і Вольга Павукі з дзецьмі. Фота з сацыяльных сетак

Стваральнікі ютуб-канала «Рудабельская паказуха» Андрэй Павук і Вольга Павук (раней яны былі мужам і жонкай) былі прызнаныя вінаватымі адразу па некалькіх крымінальных артыкулах — ад кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» да абразы Лукашэнкі.

У выніку Андрэю Павуку прызначылі пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (200 тыс. рублёў), а Вользе Павук — у выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 2,5 тыс. базавых велічынь (100 тыс. рублёў).

Адначасова за ўдзел у працы «Рудабельскай паказухі» судзілі таксама оперную спявачку Маргарыту Ляўчук, Іллю Салянкова і музыку Уладзіслава Наважылава. Ім далі тэрміны ад 6 да 8 гадоў пазбаўлення волі са штрафамі ад 500 да 800 базавых велічынь.

Акрамя таго, прадзюсар Аляксандр Чахоўскі быў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады і здзек над дзяржаўнымі сімваламі: яму па сукупнасці злачынстваў прызначана пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.

Чытайце таксама:

Павук затроліў Памежны камітэт пытаннямі пра мігрантаў і расійскую армію

Спявачку Ляўчук і блогера Павука будуць завочна судзіць па 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса

Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
1
Міністарка Роўнасьці /адказаць/
25.06.2024
нявеста азаронка, а так правы кабетаў любавацца антычным мастацтвам цела на роўных з мужчынамі выкананыя. Гэта раней жанчыну ў тэатар не пушчалі, а цяпер інклюзыўны доступ. Нездарма нашае міністэрства функцыяную. Мы і Валечку Церашкову на Месячык, і газэтку Голас Радзімы ў выдавецтве Советскае Белоруссія з рэдактаркай на чале, і голага міліцыянта ў агульны доступ самотным кабетам, а ня толькі вязенным рэцыдывістам
0
Acabчык Дасьледнік Бюджэтнікаў/адказаць/
25.06.2024
Вось вам жартачкі, спадару Хучэ, а спадар Лукашэнка прапанаваў прыяцелю спадара Мэлстроя абмен, за голага міліцыянта хоча дасьведчаную карэспандэнтку раёнкі і пэдагога арганізатара зь местачковага ДК. Спадар Матолька магчыма зьдзіўляцьмецца: "яны ж паводле разьмеркаваньня працавалі", але беларусафіл спадар Наўседа ведае, бюджэтнікі гатункамі ня розьняцца.
0
критик/адказаць/
26.06.2024
Дайця больша фотак дзивчині, бо вельмі пригожа (ета па-беларуску але як?:)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031