Знайсці
24.06.2024 / 18:433РусŁacБел

Прызналі «экстрэмісцкімі» тры кнігі Паўла Севярынца

20 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца, піша «Вясна».

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя кніга «Каменнае сэрца» — зборнік апавяданняў, напісаных Севярынцам падчас папярэдняга зняволення, «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга іншая. Сэрца сьвятла».

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года пасля акцыі на Камароўскім рынку ў Мінску. Пасля гэтага суд пяць разоў запар прызначаў яму па 15 дзён арышту, а пасля супраць яго завялі крымінальную справу.

У траўні 2021 года Севярынца прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках (артыкул 293 КК).

Таксама спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў гэтым разам папоўнілі:

  • тэлеграм-каналы і чаты «ПослеЗавтра», «Все останутся, а я умру»;
  • інстаграм-старонка «bessmertnii7291»;
  • Старонка ва «Укантакце» «Илья Миронов»;
  • фэйсбук-старонкі «Беларусы Беластоку», «Полоцк, Новополоцк — Новости Полотчины»;
  • тыкток-старонкі «Хартия97», «Based Belarus», «Aleksandra», «граннеуружовайпанаме».

Чытайце таксама:

«Экстрэмісцкім» прызналі відэа, якім раней хваліліся самі сілавікі

Улады ўпершыню пацвердзілі, што знішчаюць выданні, якія абвяшчаюць экстрэмісцкімі

«Як быццам бомбу ў школе знайшлі». Былая бібліятэкарка расказала, як школьныя бібліятэкі чысцяць ад «няправільных» кніг

Кнігі Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12
0
ануфрый/адказаць/
24.06.2024
ідзе да таго, што усялякая кніжка на беларускай мове будзе прызнавацца экстрэмістскай. трэба недзе схаваць бібліятэку. 
0
Андрусь/адказаць/
24.06.2024
"суд" Кастрычніцкага раёна Менску вынаўшаў новую, раней невядомую навуцы мову - "тарашкевіца". Чакаем дысертацыю "суддзі" на атрыманне навуковай ступені ў філалогіі. 
0
Олег/адказаць/
25.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031