Знайсці
23.06.2024 / 19:3220РусŁacБел

Марзалюк назваў свой любімы перыяд у гісторыі 

І расказаў, хто прыдумаў назваць сына Альгердам.

Ігар Марзалюк. Скрын відэа ont_by / YouTube

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк у інтэрв'ю газеце «Звязда» расказаў, што яго любімы перыяд у гісторыі — Вялікае Княства Літоўскае.

«А калі казаць пра стагоддзі, то XVI, бо гэта веліч Скарыны, Сапегі. Вельмі шаную Полацкі перыяд XI—XII стст., бо гэта Усяслаў Чарадзей і Ефрасіння Полацкая. Пра тое, што яны зрабілі, можна гаварыць доўга. Удумайцеся: Ефрасіння Полацкая была заснавальніцай жаночага манаства на тэрыторыі ўсёй Русі, а яшчэ яна заснавала школку ў манастыры, дзе вучылі дзяўчатак. Таксама люблю беларускае Адраджэнне — 2-я палова XIX — сярэдзіна XX ст. — гэта стварэнне беларускай літаратуры, высокіх жанраў беларускага мастацтва».

Любімымі гістарычнымі творамі ён назваў некалькі кніг Уладзіміра Караткевіча («Ладдзя роспачы», «Сівая легенда», «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха»), «Дажыць да світання» Васіля Быкава, «Карнікі» Алеся Адамовіча і «Мінскі напрамак» Івана Мележа.

Пра Быкава Марзалюк адзначыў: «Для мяне ён Джамалунгма ў літаратуры».

Дэпутат расказаў таксама пра традыцыі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў яго сям'і.

«У нас прынята, калі нараджаецца хлопчык, імя дае маці, калі дачка — бацька. Такім чынам, мая жонка, якая таксама звязана з гісторыяй, назвала сына Альгердам. Гэтае імя было ў яе родзе — пухавіцка-асіповіцкая галіна.

Яшчэ адна традыцыя: калі сыну спаўняецца год, перад ім кладуць тры рэчы — кнігу (звычайна Біблію), зброю і грошы. Гэта тры шляхі мужчыны. Я, дарэчы, выбраў кнігу, потым зброю, толькі пасля кашалёк». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
4
0
Калматы Вожык/адказаць/
24.06.2024
Досыць ужоЗадзяўбалі вы ўжо ябацькі сваім славянствам, так і да газавых камер недалёка!
Едзем учора ... глядзім машына з будкай стаіць на ўзбочыне з вялізным надпісам "Славянскій мясакамбінат"... 
Заходжу неяк у краму, выбіраю каўбасу, пытаюся ў крамніка, што за каўбаса там ляжыць? -- Славянская!-кажа. -- І чыя яна?-- прашу ўдакладніць. -- Славянская каўбаса Славянскага мясакамбіната! -- удакладняе крамніца. Бадай вас пранцы! Ня трэба мне гэтая каўбаса!
На рынку нашага райцэнтра жонка кажа: "Там, у намёце, прадаюць вушы свіныя вэнджаныя -- ідзі, купі сабе!"
Падыходжу і чытаю -- "Уши славянские копчёные". -- А ці ёсць у вас вушы свіныя "капчоныя"?-- пытаю ў крамніцы. -- А гэта што ляжыць?-пярэчыць крамніца. -- Тут напісана зразумела -- "вушы славянскія", а мне патрэбна свіныя!

Славянскае піва! Славянскі маргарын! Славянскі хлеб! Славянскае масла! Славянская каўбаса Славянскага мясакамбіната!  Славянскі Базар!  Ну, тупыя, махнарылыя! Базар не можа быць славянскім!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Слова гэта казахскае! (увогуле цюркскае). 
1
Valadzimir/адказаць/
24.06.2024
Досыць ужо, нагадаю, што "балцкія" імёны літоўскіх феадалаў "балты" ліетувцы  патлумачыць на сваёй "балцкай" калбе НЕ могуць. Наконт "беларускай нацыянальнай ідэі"  -  калі ласка, дайце спасылку, вельмі цікава, нарэшце, даведацца, што гэта такое. А вось наконт "сраць" Вы вельмі моцна памыляецеся - якраз літоўскія князі, апошнім зь якіх быў Вітаўт Вялікі (а зусім не рускія полацкія князі), рэалізоўвалі  "нацыянальную ідэю"тутэйшага народу.
0
Someone/адказаць/
24.06.2024
Марзалюк харошы, шкада што такі слабы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031