Знайсці
23.06.2024 / 17:2610РусŁacБел

Гісторыя вялікага кахання і вялікай адзіноты жонкі Лукашэнкі

Сям'я Аляксандра Лукашэнкі вялікая і вельмі публічная. Двое яго сыноў, Віктар і Дзмітрый, займаюць высокія пасады і часта з’яўляюцца ў прэсе. Малодшы, Коля Лукашэнка, паўсюль суправаджае бацьку. Нявестка Лукашэнкі, Ганна Сялук, цяпер стала паэткай і лаўрэатам мноства дзяржаўных узнагарод. Нават унучка Лукашэнкі вядзе тэлеперадачу па БТ. Але аднаго чалавека з гэтай сям'і вы нідзе не ўбачыце.

Першая і адзіная жонка Лукашэнкі, Галіна Радзівонаўна, так і засталася жыць у вёсцы пад Магілёвам. Яны афіцыйна не разведзеныя, але Галіны Лукашэнкі няма на сямейных фота, яна не дае інтэрв'ю і нідзе не бывае разам з мужам або дзецьмі.

У новым сюжэце «Нашай Нівы» вы даведаецеся, як Лукашэнка пазнаёміўся са сваёй жонкай, як яны разам ратавалі старэйшага сына Віктара і калі пара пачала аддаляцца адно ад аднаго. А таксама: дзе і ў якім доме жыве Галіна Лукашэнка, у якія краіны лётае адпачываць і чаму яе муж любіў цешчу ледзь не больш, чым жонку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
12
Абуральна
21
2
Anatol Starkou/адказаць/
23.06.2024
У 2001 гаду ў сераду я быў у камандзіроўцы на сваёй машыне ў Магілёве і Шклове. Быў не адзін. Спачатку Магілёў, а потым Шклоў. І вось такая прыгожая тамака невялічкая гасцініца, што мы вырашылі застацца ў ёй і не вяртацца ў Магілёў. 
Калі пад'язджалі да Шклова, то з правага боку бачылі звычайны сельскі дом і гаспадарку пры ім, якія былі агароджаны заборам з белага кірпіча. Пад'ехаць бліжэй да дома не маглі, бо там быў міліцэйскі пост і шлагбаўм. У тым доме за тым кірпічным заборам жыла жонка Аляксандра Лукашэнкі.
Пазней, калі былі ў гарвыканкаме Шклова, то нам падказылі, што на другім паверсе у такім та кабінеце працуе жонка Рыгоравіча. Мы прайшлі туды і перад дзвярыма на сцяне з'явілася вспышка быццам бы нас сфатаграфавалі ў момант, калі мы праходзілі міма. Нешта з трохкампеячную манету СССР было линзай таго фотаапарата ці ўспышкі. Так што мой фэйс ёсць у сямейным альбоме Лукашэнак.
Саму спадарыню я не бачыў. Бо не рашыліся зайсці ў яе кабінет.

P.S. Ролік НН не глядзеў. Быў бы тэкст прачытаў бы. А глядзець не хачу.
0
Фота /адказаць/
24.06.2024
Anatol Starkou, быў ты трусам, трусам і застаўся
24.06.2024
)) Тая згарода з белай цеглы . ) Бычыу , бачыу яе. Здаецца будавалі галодныя кітайцы " на адчапіся " . Ніякага фундаменту , ні гарызанталі . Як зменшана Кітайска Сцяна . Жудаснае відовішча)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031