Знайсці
23.06.2024 / 13:5032РусŁacБел

Больш за 140 чалавек параненыя на пляжы ў Крыме, куды прыляцелі аскепкі збітай ракеты

Кіраўнік адміністрацыі анексаванага Севастопаля Міхаіл Развазжаеў паведаміў аб ракетным удары па горадзе, нанесеным 23 чэрвеня. Па яго словах, усе пяць «паветраных цэляў» удалося збіць, але іх абломкі «ўпалі ва ўзбярэжнай зоне». 

Скрын відэа сацсетак

Мінабароны Расіі заяўляла, што збіла чатыры ракеты, а пятая ўзарвалася ў паветры.

«У раёне Учкуеўкі 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей атрымалі асколачныя раненні. У Любімаўцы паводле папярэдняй інфармацыі асколачныя раненні атрымалі 2 чалавекі», — напісаў спачатку Развазжаеў у тэлеграм-канале.

Пазней паведамлялася, што колькасць загінулых вырасла да 4 чалавек: загінулі двое дзяцей і двое дарослых. Колькасць параненых вырасла склала больш за 140 чалавек.

Паведамляецца, што адна з загінулых у Севастопалі — 9-гадовая дачка намесніка мэра Магадана Алега Авяр'янава. Яна адпачывала з бацькамі на пляжы.

Акрамя таго, па словах Развазжаева, з-за абломкаў, якія ўпалі, загарэўся лес у раёне пансіяната «Лазур».

«Ужо 15 хуткіх прыехала ва Учкуеўку, у тым ліку і з вайсковымі чорнымі нумарамі», — піша канал «Крымскі вецер».

Расія тым часам сёння абстрэльвае Харкаў. Вядома пра аднаго загінулага і мінімум чатырох параненых.

Чытайце таксама:

Расія ноччу запусціла па Кіеўшчыне «Калібры»

«Знішчаны склад дронаў, інструктары і курсанты». Украіна паказала здымкі расійскай базы запуску дронаў пасля ўдару

Сярод краін, якія падтрымліваюць Украіну зброяй, ёсць і Сербія. Але не напрамую

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
11
Абуральна
9
2
Філіп /адказаць/
24.06.2024
Калі так, то тады дакладна дурань, трэба заставацца людзьмі, што добрага ў тым, што гінуць дзеці?
3
Філіп /адказаць/
24.06.2024
Калі так, то тады дакладна дурань, Ты пра тых нацыстаў, нашчадкі якіх цяпер дае сваю зброю Ўкраіне і плаціць па іх коштам? Трэба заставацца чалавекам і пры нацыстаў і пры маскалях.
0
дакладна дурань/адказаць/
24.06.2024
Філіп , я пра пачатак 40-х гадоў мінулага стагоддзя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031