Знайсці
23.06.2024 / 18:30РусŁacБел

Студэнты БІП змогуць перавесціся ў вядучыя ВНУ Мінска, Магілёва і Гродна

30 жніўня адзін з найстарэйшых ВНУ краіны спыніць працу.

Фота: Belarusiinfo.by

Студэнты прыватнага ўніверсітэта БІП змогуць перавесціся ў вядучыя ВНУ Мінска, Магілёва і Гродна. Інфармацыя пра перавод студэнтаў прыватнай ВНУ, якая закрываецца 30 жніўня, будзе пададзена цягам двух тыдняў, расказалі ў Мінадукацыі.

Для працягу навучання студэнты і магістранты пасля заканчэння сесіі будуць цэнтралізавана пераведзеныя з іх згоды ў іншыя ўстановы адукацыі Беларусі, паведамляе БелТА.

«У цяперашні час пры падтрымцы Міністэрства адукацыі ідзе ўзгадненне пераводу студэнтаў, якія навучаюцца ў Мінску, у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», Інстытут бізнэсу БДУ», — растлумачылі ў Мінадукацыі.

Студэнты Магілёўскага філіяла БІП змогуць перавесціся ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова. Студэнты Гродзенскага філіяла — у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

«Заснавальнік і кіраўніцтва ўніверсітэта паведамілі, што інфармацыя пра магчымасці пераводу ў канкрэтныя ўніверсітэты цягам двух тыдняў будзе даведзена да кожнага навучэнца. Студэнты, якія не выказалі жадання перавесціся ў прапанаваную ўстанову адукацыі, маюць права самастойна выбраць установу вышэйшай адукацыі для працягу навучання па абранай спецыяльнасці», — заявілі ў ведамстве.

Чытайце таксама:

Закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ

У Мінску не засталося ніводнага прыватнага дзіцячага садка

БДУІР набярэ больш мэтавікоў. Айцішнікаў забяруць сілавікі, ваенпрам, «Камунарка»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031