Знайсці
22.06.2024 / 19:177РусŁacБел

Археолагі расказалі, ці ўдалося адшукаць на дне Бярэзіны скарб Напалеона

17 чэрвеня скончыліся падводныя археалагічныя даследаванні на Бярэзіне, на месцы пераправы арміі Напалеона ў лістападзе 1812 года. Археолаг Вадзім Кошман расказаў «Мінскай праўдзе», што ўдалося знайсці на дне Бярэзіны падчас гэтай экспедыцыі.

Экспедыцыя працавала каля вёскі Студзёнка, а праводзіў даследаванні Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з дайвінг-цэнтрам. Вадзім Кошман расказаў, якім знаходкамі ў выніку ўдалося ўзбагаціць навуку:

«Частка ад посуду, заклёпкі ад абозаў, шмат гузікаў… Апошнія ёсць вялікія і малыя. Яны шмат нам гавораць, бо маюць ідэнтыфікацыйны нумар, які дазваляе лакалізаваць палкі ў канкрэтным месцы. Іх было каля 30-40 на мундзіры. Вось гэты адносіцца да 3-га Партугальскага легіёну, на ім ёсць надпіс.

У нас ёсць гузічкі і 1-га Легіёну. Яны ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у гэтым раёне. Вось кіцельны гузік Расійскай імперыі больш позняга часу, XIX стагоддзя. На ім пазначаны 1857 год.

Гузік, знойдзены падчас экспедыцыі. Фота: mlyn.by

А вось гэта кулі са свінцу, якімі забівалі людзей. Ёсць сярод іх і жаваная куля. Яе давалі ў зубы чалавеку, калі рабілі аперацыю. А гэта кавалачак ад ядра пасля разрыву. Яны былі пустыя ўсярэдзіне, круглыя.

Дастаткова шмат знайшлі тыповых спражак таго перыяду. Яны выкарыстоўваліся на амуніцыі, як салдацкай, так і афіцэрскай.

Знайшлі і фрагменты слоіка — ганчарнага посуду, якім, хутчэй за ўсё, карысталася мясцовае насельніцтва XVII — XVIII стагоддзяў. Гэта быў даволі вялікі посуд. Вушкі ад катла, на якія чапляўся абруч. Сценка віннай бутэлькі. У абозе знаходзілася вялікая колькасць віна і шампанскага, якое таксама выдавалася афіцэрам і салдатам — і для сугрэву, і для традыцый.

У 2012 годзе знайшлі на беразе Бярэзіны фрагмент бутэлькі з таўром і датай 1809 год».

Спражкі, знойдзеныя падчас экспедыцыі. Фота: mlyn.by

Падчас экспедыцыі таксама вяліся здымкі, на матэрыялах якіх плануюць выпусціць дакументальны фільм.

Сумесныя выезды падводнікаў і археолагаў у розныя месцы Беларусі вядуцца з 2015 года. Падчас гэтых экспедыцый былі сярод іншага знойдзеныя даспехі рыцара з ракі Віхра, старажытны човен з Нёмана, унікальныя ядры каля замка Жабер, барысаўскія байдакі (патанулыя караблі), шабля мамлюка, ваяра спецыяльнага падраздзялення, і многае іншае.

Чытайце таксама:

Інстытут гісторыі праводзіць падводныя археалагічныя даследаванні на Бярэзіне. Шукаюць скарб Напалеона

На гарадзішчы на Менцы разбіраюць фантастычнай захаванасці гіганцкія дубовыя зрубы X стагоддзя

У Валожыне рыхтаваліся да «Дажынак», а знайшлі падмурак касцёла XVII стагоддзя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
8
1
Кастусь/адказаць/
22.06.2024
нам прэзыдэнт прыказау шукаць сакровишча, сказал что там могуть быць брылиянты, шукайцэ лучшэ. Не можа быть так шоб там не было брылыянтау
22.06.2024
Трэба было галоўнага гісторыка і эканаміста з сабою браць. Ён само сабой ныраць таксама ўмее, як і астатняе ўсё. Ужо ён бы і скарбы знайшоў, і Атлантыду заадно таксама.
0
Дацэнт/адказаць/
24.06.2024
Лакіза, пілі гіры, яны залатыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031