Знайсці
21.06.2024 / 23:06РусŁacБел

Пяцёра пасажыраў мікрааўтобуса з ДТЗ пад Докшыцамі — у рэанімацыі

У жудаснай аварыі з мікрааўтобусам пад Докшыцамі пацярпела 11 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым адзін дарослы і чацвёра дзяцей шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне ў цяжкім стане.

На месцы аварыі

Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў Докшыцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пазней адно дзіця было пераведзенае ў Глыбоцкую ЦРБ.

У докшыцкую ЦРБ выехалі спецыялісты са сталіцы: пяць нейрахірургаў з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і траўматолаг з БХМД Мінска, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і дзіцячы хірург з БДМУ і анестэзіёлаг-рэаніматолаг з РНПЦ дзіцячай хірургіі.

ДТЗ адбылося 21 чэрвеня каля 19:30 пад Докшыцамі. Аўтамабіль Volkswagen Passat, выязджаючы з другаснай дарогі, урэзаўся ў мікрааўтобус з дзецьмі. Кіроўца і пасажырка легкавіка загінулі на месцы.

Чытайце таксама:

Пад Докшыцамі машына сутыкнулася з мікрааўтобусам, два чалавекі загінулі

П'яны беларус на фуры зладзіў адразу некалькі ДТЗ у Германіі. Нанесеная шкода ўражвае

Адзін чалавек загінуў, пяцёра параненыя ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне. Сутыкнуліся фура і два мікрааўтобусы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031