Знайсці
24.06.2024 / 20:055РусŁacБел

Што рабіць, калі ваш тэлефон пабываў у руках сілавікоў? Запыталіся ў экспертаў па бяспецы

Пінскі праваабаронца Аляксандр Рамановіч распавёў, што падчас затрымання губазікаўцы паставілі яму шпіёнскую праграму. Гэта могуць зрабіць усім, чый тэлефон быў у руках у сілавікоў. Мы запыталіся дзве ініцыятывы, якія клапоцяцца пра кібербяспеку беларусаў — Cyberbeaver і «Кіберпартызанаў» — пра тое, як абараніць сябе пасля таго, як ваш тэлефон быў у руках міліцыянтаў або спецслужбістаў.

Blogtrepreneur/flickr.com/CC BY 2.0

Ініцыятыва Cyberbeaver прапануе алгарытм з пяці крокаў:

  1. Спачатку праверыць вонкава, ці ёсць нейкія новыя падазроныя праграмы. Калі ёсць, то адразу іх выдаліць. Мы заўважылі, што такія шпіёнскія праграмы маскіруюцца пад праграмы бяспекі, напрыклад, «Security System/Android Security Services/Samsung Security» і гэтак далей. Бывае, што ў назвах бываюць памылкі, напрыклад, «servises» замест «services».
  2. Праверыць, ці валодаеце вы сваімі логінамі і паролямі для ўвахода ў важныя акаўнты. Калі вы іх не ведаеце або за акаўнтамі замацаваны нумар, які ўжо не працуе, то памяняйце пароль, даведайцеся логін і памяняйце нумар. Гэта дазволіць не згубіць акаўнты.
  3. Праверыць адкрытыя сесіі ў тэлеграме, ватсапе, пошце і іншых сервісах ды месенджарах, якімі вы карыстаецеся. Закрыць незнаёмыя сеансы, каб іншыя людзі не мелі доступу да акаўнтаў (калі вы не памятаеце ўсе вашы сесіі, то можна закрыць усе сесіі, акрамя актыўнай на надзейнай прыладзе — «НН»).
  4. Захаваць важныя файлы, фатаграфіі, кантакты і гэтак далей. Пасля таго, як вы скінеце настройкі, яны выдаляцца.
  5. Скіньце тэлефон да завадскіх настроек. Усе праграмы і звесткі будуць выдаленыя з тэлефона.

Лепш за ўсё пасля змяніць тэлефон на новы — гэта цалкам прадухіліць магчымасць фізічнага ўмяшальніцтва ў прыладу, — кажуць «Кібербабры».

Калі ў вас узнікаюць пытанні або на нейкім этапе незразумела, як гэта зрабіць, то «Кібербабры» падбяруць для вас інструкцыю. Каб атрымаць дапамогу, пішыце ім у бот у тэлеграме.

Кіберпартызаны давалі агульныя рэкамендацыі ў сваім тэлеграм-канале. Прадстаўнікі ініцыятывы кажуць, што рэкамендацыі залежаць ад наступных рэчаў:

  1. Ці баіцца чалавек справакаваць сілавікоў на паўторнае затрыманне або вобшук? Аляксандра Рамановіча пасля выдалення шпіёнскай праграмы затрымалі паўторна.
  2. Як доўга тэлефон быў у руках міліцыі? Калі забіралі надоўга (даўжэй за гадзіну), то тэарэтычна маглі ўмантаваць фізічны жучок, скідванне да завадскіх настроек у такім разе не дапаможа.

У абодвух выпадках адзінае надзейнае рашэнне — набываць другі тэлефон, кажуць «Кіберпартызаны». А той, які пабываў у міліцыі, яны прапануюць успрымаць ужо як падслухоўвальную прыладу з усімі вынікаючымі наступствамі.

«Мы гатовыя ўзяць на аналіз праграму, калі вы зафіксуеце, што гэта сапраўды шпіёнскае праграмнае абсталяванне, якое ўсталявала міліцыя або спецслужбы, — кажуць у ініцыятыве. Мы на аснове гэтай інфармацыі паспрабуем выпрацаваць план супрацьдзеяння. Для гэтага трэба даслаць падрабязнае апісанне кейса ў наш бот».

«Кіберпартызаны» просяць не пісаць ім, калі вы проста знайшлі ў сябе невядомы софт і не ўпэўненыя, што за ён і адкуль ён узяўся. Пры гэтым разгледзяць і прааналізуюць кожны запыт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«На іконцы быў нейкі зялёны чорцік». Беларус распавёў, як знайшоў шпіёнскую праграму на тэлефоне

Месенджары, камеры, жучкі. Як спецслужбы могуць праслухоўваць беларусаў і чаго асцерагацца?

«Яны ў нас пад праслушкай. Але ні**я там няма, яны тэлефоны з сабою не бяруць». Як сілавікі разбіраліся з Новай Баравой і Дзяржынскам — зліў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
7
0
Олег/адказаць/
25.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Што рабіць?/адказаць/
25.06.2024
Калі размова не пра 5 хвіліннуб праверку на мяжы, якая ажыццяўляецца непасрэдна пры вас, то адразу робіце скід да завадзкіх наладак і не парыце сабе мозг!
0
Неверагодныя эксперты/адказаць/
25.06.2024
Якое ўмантаваць жучок, там няма месца каб нешта туды ўпаяць. У ноўт магчыма, у тэлефоне не, плюс лішняя электроніка будзе высаджваць вашу батарэю за лічаныя гадзіны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031