Знайсці
23.06.2024 / 15:582ŁacБел

У Беларусі змянілі правілы ўвозу аўто з краін ЕАЭС. Некаторым пакупнікам давядзецца даплаціць не малыя грошы

З 1 ліпеня 2024 года ў Беларусі будуць па-новаму налічваць утыльзбор на аўто, якія ўвозяцца з ЕАЭС. Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна №432 ад 18 чэрвеня 2024 года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Каго закрануць змены?

Новаўвядзенні тычацца тых аўто, якія прыязджаюць да нас з іншых краін ЕАЭС. То-бок з Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана.

Калі з моманту размытнёўкі транспартнага сродку ў адной з краін ЕАЭС прайшло менш за год, беларускія мытныя органы пры налічэнні ўтылізацыйнага збору будуць абапірацца на экспертную ацэнку кошту транспартнага сродку.

У выпадку, калі мытны кошт аўто, заяўлены пры мытным афармленні ў адной з краін ЕАЭС, будзе меншы за кошт, названы ў заключэнні аб незалежнай ацэнцы, то сума, на якую павялічваецца стаўка ўтылізацыйнага збору, вызначаецца як рознасць мытных пошлін, падаткаў.

Вылічваць суму даплат будуць, сыходзячы з той сумы, якую трэба было б аплаціць пры ўмове, што гэты аўтамабіль ад пачатку размытніваўся б у Беларусі з улікам экспертнай ацэнкі кошту (яна абапіраецца на рынкавы кошт аналагічных тавараў у краінах набыцця).

Такім чынам мытныя органы будуць змагацца з ухіленнем ад уплаты мытных пошлін у поўным памеры.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Машыны, прывезеныя з Кыргызстана, лепей абыходзіць бокам

Асноўнай краінай, праз якую ў Расію, а таксама і Беларусь пастаўляліся аўтамабілі, размытненыя па заніжаных тарыфах, з'яўляецца Кыргызстан. 

Мытнае афармленне ў Кыргызстане тварыла «цуды», пра што неаднаразова гаварылася ў СМІ. Рэч у тым, што ў адрозненне ад Беларусі кыргызстанская мытня без якіх-небудзь дадатковых ацэнак і экспертыз размытнівала аўтамабілі на падставе даных імпарцёраў.

Гэта дазваляла перагоншчыкам пры афармленні праз Кыргызстан заніжаць рэальны кошт аўтамабіля нават у 3-4 разы. 

Менавіта па гэтай прычыне размытнёўка дарагіх аўто ва ўзросце да трох гадоў праз Кыргызстан была нават больш выгаднай, чым 50% дысконт для інвалідаў і шматдзетных пры афармленні па 140-м указе ў Беларусі.

Для прыкладу, калі пры афармленні аўтамабіля коштам 100 тысяч еўра ва ўзросце да 3 гадоў ільготная размытнёўка ў Беларусі абыходзілася ў 24 тысячы еўра, то ў Кыргызстане можна было ўкласціся ў 12-15 тысяч.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Некаторыя ўжо паспелі атрымаць праблемы

Мяркуючы па інфармацыі ў профільных СМІ, у Беларусі ўжо хапае тых, хто набыў аўтамабілі, размытненыя ў Кыргызстане, і цяпер мае складанасці з аплатай утылізацыйнага збору. 

Важна адзначыць, што, пакуль мытня чакае адказу на запыт ад сваіх кыргызскіх калег, аўтамабілі захоўваюцца на тэрыторыі СВХ, а гэта паслуга платная. 

Праз гэтую краіну да нас трапляюць новыя аўтамабілі з Кітая і патрыманыя з Карэі. 

Выглядае, што пасля таго, як у Расіі з 1 красавіка ўвялі змены ў механізм налічэння ўтылізацыйнага збору за аўто, размытненыя з заніжэннем кошту або выкарыстаннем ільгот у іншых краінах ЕАЭС, частка машын, размытненых па шэрых схемах у Кыргызстане, была перанакіраваная на беларускі рынак.

З улікам таго, што даплачваць розніцу ў мыце давядзецца з разліку 100% тарыфаў, а не льготных па 140-указе, нават купля новага «кітайца» за 20-30 тысяч даляраў размытненага праз Кыргызстан — абярнецца даплатамі ў некалькі тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Рэгістраваць аўтамабілі будуць па-новаму. З'явяцца машыны з вечнай рэгістрацыяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
7
0
Эдгарс/адказаць/
23.06.2024
Стрижка молчаливых овец)))
0
Леха/адказаць/
23.06.2024
зачем нужен еаэс, если каждый ее член вводит дополнительные поборы считай пошлины за товары купленные у членов этого еаэса?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031