Знайсці
21.06.2024 / 16:125РусŁacБел

Z-ваенкары сцвярджаюць, што расійскія вайскоўцы збілі ўласны верталёт

Расійская СПА збіла над горадам Анапа верталёт Ка-29 Паветрана-касмічных сіл Расіі. Пра гэта амаль адначасова паведамілі расійскі дэсантнік і Z-блогер Ягор Гузенка («Трынаццаты») і праваенны тэлеграм-канал «Інфарматар».

Верталёт Ка-29, здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

«Ка-29 займаўся пошукам бэкаў [безэкіпажных катараў], адзін з нашых «панцыраў» нанёс удар па верталёце (паводле папярэдняй версіі, праз няспраўнасць сістэмы «свой-чужы»)», — напісаў Гузенка.

Гэтую ж версію паведамілі аўтары «Інфарматара», аднак яны дапусцілі, што верталёт мог збіць безэкіпажны катар «у версіі СПА». У выніку інцыдэнту загінуў увесь экіпаж Ка-29 — чатыры чалавекі.

Жалобны пост у памяць пра загінулых выклаў капітан ВКС РФ Ілля Туманаў (Fighterbomber). На яго думку, хоць верталёт сапраўды збіла расійская СПА, але адбылося гэта з-за новай тактыкі Узброеных сіл Украіны, якія запускаюць дроны па цэлях на тэрыторыі Расіі.

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы сталі выкарыстоўвасць новую хітрасць з беспілотнікамі

Украінскія дроны атакавалі Краснадарскі край і Севастопаль

Беларусь прадставіла верталёт — «забойцу» марскіх дронаў, яго збіраюцца прадаваць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
21.06.2024
Крыніца The Moscow Times. Дык таму яны не пішуць, што гэта іх расіяне/расейцы, а хаваюць пад літарай z.

Ну з м*** зразумела, але беларуская рэдакцыя магла б выправіць.
0
Ваўкалак/адказаць/
21.06.2024
Так, добрай раніцы
0
Проста жыхар /адказаць/
22.06.2024
Рэдка такое кажу, але тут дакладна малайцы расейцы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031