Знайсці
21.06.2024 / 15:301РусŁacБел

У Расіі пенсіянерка атрымала 10 гадоў калоніі за падпал ваенкамата па загадзе махляроў

Яе прызналі вінаватай у здзяйсненні тэракту.

Жыхарку Санкт-Пецярбурга Алену Камарычаву асукдзілі ў 1-м Заходнім акруговым ваенным судзе. Яе прызналі вінаватай у здзяйсненні тэракту і прысудзілі да 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 

59-гадовую жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 7 верасня 2023 кінула тры бутэлькі з запальнай сумессю ў запасны выхад прызыўнога пункта, а затым падпаліла дзверы ваенкамата. Шкоду ацанілі ў 37 тысяч рублёў (440 даляраў), піша BBC.

Па даных следства, пенсіянерка зрабіла гэта па загадзе махляроў у WatsApp. Невядомыя пераканалі жанчыну, што злачынцы спрабуюць выкрасці яе грошы.

Яны вымусілі Камарычаву перавесці на іх рахунак 10 млн рублёў (118 тысяч даляраў) і нават узяць крэдыт.

А затым ашуканцы пераканалі жанчыну падпаліць будынак, у якім нібыта хаваюцца злодзеі. На допыце Камарычава заявіла: яна не ведала, што ў будынку знаходзіцца ваенкамат.

На думку праваабаронцаў, справу неабходна было кваліфікаваць па артыкуле аб наўмысным знішчэнні чужой маёмасці, тады пенсіянерка магла б атрымаць умоўны тэрмін. Аднак следства кваліфікавала дзеянні жанчыны як тэракт. Абвінавачванне запытвала 13 гадоў калоніі.

Увосень 2023 года Расію захліснулі выпадкі падпалаў ваенкаматаў на замову тэлефонных махляроў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
21.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031