Знайсці
20.06.2024 / 21:0014РусŁacБел

Дыверсія ў «Мінскай праўдзе»: заўтрашні нумар выйдзе з бел-чырвона-белым сцягам на першай паласе

Абласная прапагандысцкая газета «Мінская праўда» апублікавала тытульную старонку нумара выдання, які мае выйсці заўтра, 21 чэрвеня. Нумар яшчэ не з'явіўся ў шапіках і паштовых скрынках, але ўжо вядома, што дызайнерам газеты не ўдалося пазбегнуць пры яго падрыхтоўцы ідэалагічнага праколу. 

У гэтым нумары прапагандысты ўжо пачынаюць смакаваць юбілей перамогі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 30-гадовай даўніны. Першы тур тых выбараў, якія сталі першымі і пакуль апошнімі дэмакратычнымі ў найноўшай гісторыі Беларусі, адбыўся 23 чэрвеня 1994 года.

Тытульная старонка гэтага нумара вытрымана ў звычайным для гэтага выдання стылі — «ярка і маляўніча». Яна аж стракаціць ад шматлікіх фота з Лукашэнкам ды чырвона-зялёных колераў, а ў верхняй частцы, вытрыманай у стылі дзяржаўнага сцяга, безапеляцыйна сцвярджаецца, што «Беларусь = Лукашенко».

Вось толькі ідэолагі недагледзелі, што знак «=», выкананы белым колерам на чырвоным фоне, ператвараецца ў ненавісны рэжыму бел-чырвона-белы сцяжок. І гэта побач са словам «Лукашенко», а яшчэ побач з фота, на якім тады яшчэ малады палітык акурат дэманструе альтэрнатыўную дзяржаўную сімволіку. 

Атрымалася вельмі сімвалічна, асабліва ўлічваючы тое, з якім імпэтам самі прапагандысты і сілавікі вышукваюць і заўважаюць нацыянальную сімволіку ў самых нечаканых месцах. 

Чытайце таксама:

Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг

«Пусць я Лука, пусць я Мудзішчаў, но я ішчо і прэзідзент!». Ці ведаеце вы пра сатыру на Лукашэнку ў 90-я?

Чамадан — вакзал — Расія! Адкуль гэтая фраза?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
89
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
6
0
Tsushima/адказаць/
21.06.2024
Так, самы настаяшчы БЧБ сцяг ў прапагандзе ды на першай старонцы. Куды глядзіць новы міністр прапаганды ды КДБ?
0
Олег/адказаць/
21.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
Вышэй за бога/адказаць/
21.06.2024
Бондарава, наперад!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031