Знайсці
20.06.2024 / 17:0731РусŁacБел

Франака Вячорку завочна пасадзілі на 20 гадоў

Мінскі гарадскі суд прысудзіў галоўнаму дарадцу Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Вячорку абвінавачвалі па дзевяці артыкулах:

  • ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці»),
  • ч. 1 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»),
  • ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»),
  • ч. 1 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве»),
  • ч. 1 арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»),
  • ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»),
  • ч. 1 і 2 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»),
  • ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»),
  • арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Пры гэтым Вячорка хацеў папрысутнічаць на судзе над сабой па відэасувязі, але суд яму гэта забараніў і прапанаваў палітыку прыехаць у Мінск асабіста.

«Уступіў я тут у забаўную перапіску з лукашэнкаўскім судом. Калі коратка, не дазволілі мне прысутнічаць на судзе над сабой і не далі азнаёміцца са справай. Кажуць, вяртайцеся ў Менск. Затое прызначылі адваката. Я, вядома, ёй адразу напісаў, а яна тую ж песьню завяла: кажа вяртайцеся ў Менск», — написал пра гэта сам Вячорка ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Чаму многім не падабаецца Франак Вячорка?

Вячорка расказаў, у якіх краінах Ціханоўскую сустракалі з лукашэнкаўскім сцягам

Справу Франака Вячоркі накіравалі ў Вярхоўны суд. Налічылі шкоды на 30 мільёнаў рублёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
2
Mafkees /адказаць/
21.06.2024
Неяк так, Если ты считаешь что публика обравшая лукашэнку и граждане выбравшие Свету -одно и то же,то попрошу меня больше не беспокоить.
3
Неяк так/адказаць/
21.06.2024
Mafkees , свету "абралі" па тым жа прынцыпе. Яна нічога і нікога не прадстаўляе і яна падставіла народ і збегла.
0
шта?/адказаць/
21.06.2024
так і запісата ў ягонай трудавой?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031