Знайсці
20.06.2024 / 16:551РусŁacБел

Жыхарцы Брэста пагражае да сямі гадоў калоніі за тое, што дапамагала палітвязням

Яе ўключылі ў «экстрэмісцкае фармаванне». Ім прызналі фэйсбук-суполку, дзе людзі абменьваліся лістамі ад палітвязняў.

Ірына Пагадаева. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Ірыне Пагадаевай 54 гады. Яна з Брэста. Працавала ў мясцовай бібліятэцы бібліёграфам. Мяркуючы па сацсетках, у яе двое дзяцей.

Невядома, калі яе затрымалі, але, імаверна, напрыканцы студзеня, калі яе судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Напрыканцы 2023-га яе ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фармавання». Такім прызналі фэйсбук-суполку «Лісты салідарнасці Беларусь 2020», у якой людзі абменьваліся лістамі ад палітвязняў, а таксама абмяркоўвалі дапамогу зняволеным.

Суд над Ірынай пачынаецца 26 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе. Яе абвінавачваюць па дзвюх частках артыкула «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ірыне пагражае да сямі гадоў калоніі.

Судзіць яе будзе Андрэй Сіз. Ён раней быў старшынёй Любанскага раённага суда, прысудзіў некалькім людзям штрафы ў 2020-м за «незаконнае пікетаванне».

Андрэй Сіз. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Рэгулярна ён працуе па палітычных судах толькі з сярэдзіны 2023-га, калі яго перавялі ў Брэсцкі абласны суд. Напрыклад, прысудзіў сем гадоў калоніі Сяргею Еўдакіменку па справе ЧКБ і два з паловай года ўкраінцы Кацярыне Бруханавай за перадачу відэа з вайсковай тэхнікай у чат-бот выдання «Люстэрка».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Хутка першы суд па справе дапамогі палітвязням. Жанчыне пагражае да сямі гадоў турмы за дапамогу іншым

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
26
0
Вещун-баян/адказаць/
20.06.2024
А 'криво'хранители криводушные чай заточили уже перья, да полны готвности излить свою желчь на бумагу в виде решения суда и его мотивировочнлй части. Да только не избежать им пересмотра дела "по вновь открывшимся обстоятельствам" и отмены сего найпозорнейшего приговора. Да дай Бог чтобы вскорости, а уж не по преданию забевннию...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031