Знайсці
0
Кастусь Каліноўскі /адказаць/
19.06.2024
"Марылька, мая дарагая, яшчэ сонейка свеціць нада мною, яшчэ я магу глядзець, думаць і жадаць. Праз маю фортку бачу Віленька, тое Віленька, што такое каштоўнае для душы кожнага літвіна, сядзібу грозных Альгердаў, думкамі дзеяў у Богу і праўдзе запачаткаваных. Гледзячы на Вільню, сэрца перапаўняецца, б’ецца з гонарам."
0
Вашему сиятельству М.Н. Муравьёву/адказаць/
19.06.2024
..."далеко деятельнее, энергичнее и способнее всех воеводских комиссаров для революционного дела оказался Калиновский» "Константин Калиновский с настроением герценовской школы во главе честолюбивейших личностей из красных литвинов настойчиво проводил идею о самостоятельности Литвы"
0
Аўдыё /адказаць/
19.06.2024
Кастусь Каліноўскі "Мужыцкая праўда. "Мужыцкая праўда" – першая беларускамоўная газета. Выдаваў яе разам з паплечнікамі Кастусь Каліноўскі. Уяўляла сабой аркуш паперы з надрукаваным лацінкай на адным ці абодвух баках тэкстам. Газета несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі, раскрывала вочы на сапраўднае становішча ў краіне, заклікала да барацьбы за вызваленне ад самадзяржаўнага ўціску. Тэкст напісаны на родным для Каліноўскага гародзенскім дыялекце беларускай мовы. Сустракаюцца асобныя паланізмы (запазычанні з польскай мовы). Агулам выйшла 7 нумароў газеты (у прамежку ад ліпеня 1862 г. да чэрвеня 1863 г.). Распаўсюджвалася яна ў асноўным у заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі. Паслухаць тэксты Мужыцкай праўды можна тут. https://youtube.com/watch?v=eUdjvQq-5qM
20.06.2024
а тым часам у Беларусі хочуць перайменаваць вуліцу Каліноўскага
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера