Знайсці
22.06.2024 / 13:5617РусŁacБел

Нават праўладны канал абурыўся накруткай падпісчыкаў прапаганды ў ютубе. Глядзіце на лічбы

Выпускі некаторых перадач не збіраюць і тысячу праглядаў, хоць падпісчыкаў — нібыта мільён.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Днямі праўладны тэлеграм-канал «Графач», вядзенне якога прыпісваюць міністру інфармацыі Марату Маркаву, пакпіў з колькасці праглядаў відэа на дзяржаўных ютуб-каналах. Колькасць падпісчыкаў там «Графач» назваў круцельствам.

«Не можа быць на ютуб-каналах з 1—1,6 мільёна падпісчыкаў — колькасць праглядаў у большасці відосаў па пару тысяч», — напісаў аўтар канала.

На каго намякаў?

Пад апісанне трапляюць усе асноўныя дзяржаўныя ТБ-каналы: СТБ (на іх у ютубе падпісана 1,05 млн), АНТ (1,11 млн падпісчыкаў), БТ (на іх канале Агенцтва тэленавін 1,22 млн падпісчыкаў). А таксама ютуб-каналы «СБ ТВ» (выдавецкага дома «Беларусь сегодня») і БелТА — там 1,14 млн і 1,65 млн падпісчыкаў адпаведна.

Менш за тысячу праглядаў за месяц

Па логіцы, відэа на такіх каналах мусяць набіраць сотні тысяч праглядаў. На справе статыстыка ў некаторых каналаў выглядае зусім інакш.

Найгоршая сітуацыя з праглядамі ў канала «СБ ТВ». Нягледзячы на мільённую аўдыторыю падпісантаў, апошнія відэа на канале ў найлепшым выпадку набіраюць па некалькі тысяч праглядаў.

Фота: скрыншот са старонкі ютуб-канала @sbbytoday

Самым удалым за апошні месяц было відэа, у якім прапагандыстка Людміла Гладкая брала інтэрв'ю ў збеглага польскага суддзі Томаша Шміта. За месяц яго прагледзелі 9400 разоў.

Фота: скрыншот старонкі з ютуб-канала @sbbytoday

Адметна, што многія ролікі не набіраюць і тысячы праглядаў. І ўсё гэта на канале-мільённіку.

Крыху лепшай выглядае сітуацыя з праглядам шортсаў — кароткіх відэа. Але залятаюць адзінкавыя відэа. Большасць кароткіх відэа таксама рэдка набірае больш за 10 тысяч праглядаў. Самыя папулярныя часцей за ўсё не з'яўляюцца аўтарскімі і тычацца Украіны. 

Ютуб-канал СТБ таксама мае сціплыя прагляды.

Фота: скрыншот старонкі з ютуб-канала @CTVBY

Каля паловы відэа, апублікаваных там месяц таму, не набралі нават 10 тысяч праглядаў. Асобныя ролікі не дасягнулі і тысячы.

Рэдкія ролікі набіраюць па некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў, адзінкі больш за сто тысяч. З шортсамі сітуацыя выглядае лепшай. Большасць кароткіх відэа маюць дзясяткі тысяч праглядаў, часам нават сотні тысяч. Але варта адзначыць, што відэа ў шортсах звычайна глядзіць расійская аўдыторыя, а не беларуская.

Фота: скрыншот старонкі з ютуб-канала @CTVBY

У БелТА з яе 1,65 мільёна падпісантаў сітуацыя з праглядамі выглядае больш жыва.

Фота: скрыншот старонкі з ютуб-канала @beltavideo

Відэа месячнай даўнасці могуць мець і па некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў. Некаторыя сабралі па некалькі сотняў тысяч.

Фота: скрыншот старонкі з ютуб-канала @beltavideo

Шортсы ў БелТА глядзяць не надта актыўна. Многія відэа не набіраюць і 10 тысяч праглядаў. І гэта на канале з 1,65 мільёна падпісчыкаў. 

Як такое магчыма?

Сціплыя паказчыкі праглядаў пры мільённых аўдыторыях падпісчыкаў паказваюць на тое, што аўдыторыі не цікавы кантэнт, які прадукуюць гэтыя каналы. Гэта, у сваю чаргу, можа сведчыць пра тое, што значную частку падпісчыкаў накруцілі, каб агульная лічба выглядала прыгожай.

Калі браць БелТА з яе 1,65 млн падпісчыкаў, можна заўважыць, як дзіўна расла аўдыторыя. Так, напрыклад, згодна з данымі сэрвіса socialblade.com, у лютым 2024 года аўдыторыя канала не расла, у сакавіку вырасла адразу на 80 тысяч, потым яшчэ на 30 тысяч у красавіку і на 50 тысяч у маі.

Накруціць падпісчыкаў за грошы — не праблема. У сеціве можна адшукаць мноства сайтаў, якія прапануюць падобныя паслугі.

Фота: скрыншот з сайта smmlaba.com

Апроч падпісчыкаў, можна купляць каментарыі пад відэа. 

Іншы чыннік, якім можна патлумачыць малыя прагляды пры велізарнай колькасці падпісчыкаў, — вялікая доля расійскай аўдыторыі. Так, напрыклад, па стане на вясну 2023 года доля расійскай аўдыторыі ютуб-каналаў беларускіх дзяржаўных медыя складала ад 42% у АНТ да 58% у БелТА. 

Чытайце таксама:

Чым цяпер займаюцца блогеры-ябацькі, якія праславіліся ў 2020-м

«Бацька маладзец! Адчуваю, трэба ў Беларусь пераязджаць!» Што адбываецца ў каментарах на дзяржаўных ютуб-каналах

Даніла Луцкевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
63
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
13
0
Варажун Балтыцкі/адказаць/
23.06.2024
Дзеля сапраўдных беларусаў гэтыя падпіскі як абярэгі ад адміністрацыі на працы ці ментоў, таму і стаўленне як да прымусовых падпісак на часопісы, якія адразу на макулатуру ідуць ))).
0
Варажун Балтыцкі/адказаць/
23.06.2024
Дзеля сапраўдных беларусаў гэтыя падпіскі як абярэгі ад адміністрацыі на працы ці ментоў, таму і стаўленне як да прымусовых падпісак на часопісы, якія адразу на макулатуру ідуць ))).
0
даведка/адказаць/
24.06.2024
Наша Ніва ставит свои видео у себя на сайте, где их смотрят посетители, коих больше, чем подписчиков.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031