Знайсці
19.06.2024 / 16:052РусŁacБел

Падарунак на юбілей? «Беларусьфільм» прыбраў з публічнага доступу шматпакутны фільм па апавяданнях Васіля Быкава

Адрэстаўраваная стужка пра Слуцкае паўстанне недаступная на ютуб-канале кінастудыі.

Скрыншот: Свяшчэнны Белавуд

«Беларусьфільм» прыбраў з публічнага доступу адрэстаўраваны фільм «На чорных лядах» паводле аповесці Васіля Быкава.

Калі менавіта гэта адбылося, невядома. Аднак «Свяшчэнны Белавуд» выявіў знікненне менавіта ў дзень юбілею народнага пісьменніка — сёння Васілю Быкаву споўнілася б 100 гадоў.

Стужка рэжысёра Валерыя Панамарова «На чорных лядах» была знятая ў 1995 годзе. Карціна, заснаваная на творах Быкава «На чорных лядах» і «Перад канцом», расказвае пра Слуцкае паўстанне 1920 года супраць савецкай улады.

Прэм'ера фільма ў 1995-м так і не адбылася, яе паказалі толькі на некалькіх экранах. Рэжысёру намякалі, што за негалоснай забаронай фільма стаіць тагачасны галоўны ідэолаг краіны Уладзімір Замяталін. Пасля запісы фільма распаўсюджваліся ў прыватным парадку, стужка публічна не дэманстравалася.

У 2020 годзе «Беларусьфільм» апублікаваў карціну ў палепшанай якасці на сваім ютуб-канале.

@nashanivanews Быкаву помсцяць і пасля смерці #лукашенко#нашаніва#беларусь#беларускаямова#белорусы#новостибеларуси♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Як Быкаў стаў Быкавым: што зрабіла яго такім, якім ён быў — біяграфія

Чым любіў паласавацца Васіль Быкаў? Любімы рэцэпт пісьменніка

Топ-6 найлепшых экранізацый твораў Васіля Быкава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
31
19.06.2024
Няўжо да сёй пары быў у доступе!? Неверагодна. Як такое магчыма ў Расеі, не зразумела
0
Сымон/адказаць/
19.06.2024
Але лукашыстам не атрымалася знішчыць гэьтую кінастужку, бо некалькі каналаў выклалі яе. Памяць аб Быкаве і ягоныя творы перажывуць усіх халуёў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031