Знайсці
22.06.2024 / 21:177РусŁacБел

Якую маёмасць мае топ-менеджар Белчыгункі Пётр Дулуб, у тайніках якога знайшлі $3 мільёны

Былы намеснік кіраўніка Белчыгункі цяпер пад вартай. «Ён вёў аскетычны лад жыцця на ўзроўні ніжэй за сярэдні», — казалі па дзяржТБ.

Пётр Дулуб. Фота: rw.by

Хабары Дулуб браў цягам некалькіх гадоў, паведаміла МУС. У схованках кватэры і загараднага дома топ-менеджара чыгункі знайшлі больш за 3 мільёны даляраў. Дзяржаўныя медыя падкрэсліваюць, што ён браў рэкордныя для нашай краіны хабары, але жыў сціпла. 

«Хабары браў гадамі і іх наогул не траціў. Ёсць загарадны дом, але ў асноўным жыў у просценькай кватэры, дзе вывальваюцца разеткі, ездзіў на недарагой патрыманай машыне і вёў аскетычны лад жыцця на ўзроўні ніжэй за сярэдні», — казалі ў сюжэце АНТ.

@nashaniva Якую маёмасць мае топ-менеджар Белчыгункі Пётр Дулуб? #беларусь#нашаніва#недвижимость#чиновники#беларусьновости#навіны♬ Funny Guy - Parry Music

Якой жа маёмасцю валодае Дулуб?

Згодна з базамі «Белпол» (інфармацыя ў іх прыведзена на 2021 год), у яго ўласнасці ёсць амаль 100-метровая трохпакаёўка ў Мінску, на вуліцы Варанянскага, побач са станцыяй метро «Кавальская слабада». Кватэру Дулуб купіў у 2018-м. Трохпакаёўкі ў гэтым жа доме цяпер прадаюць па 600 тысяч рублёў, кватэры такога ж метражу побач — каля 450 тысяч.

Дом на вуліцы Варанянскага, дзе мае кватэру Дулуб. Фота: «Яндэкс Панарама»

Ёсць кватэра і ў жонкі Дулуба, таксама трохпакаёвая, плошчай 95 метраў. Знаходзіцца яна таксама па вуліцы Варанянскага, за ёй замацаванае машынамесца. Жонка валодае кватэрай з 2008-га, дом тады быў зусім свежы. Рынкавы кошт кватэры прыкладна такі ж самы.

У зводках МУС згадвалася, што ў сям'і Дулубаў таксама ёсць загарадны дом.

Пятру Дулубу 46 гадоў. У 1999-м ён скончыў гомельскі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя руху і кіраванне на транспарце». Па размеркаванні пайшоў працаваць дзяжурным на станцыі Мінск-Сартыравальны. З 2002-га працаваў ва ўпраўленні Беларускай чыгункі, дзе даслужыўся да кіраўніка службы перавозак.

У 2019-м Дулуба ўзнагародзілі знакам «Ганаровы чыгуначнік». А ў сакавіку 2021-га яго прызначылі першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.

Дулуб жанаты, мае двах сыноў, адзін з якіх яшчэ непаўнагадовы.

Пра затрыманне мужчыны першай паведаміла «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі». Тады казалася, што ён затрыманы 18 мая, сума хабару называлася ў мільён даляраў, але па выніку аказалася ўтрая большай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У першага намесніка кіраўніка Белчыгункі знайшлі дома $3 мільёны

Першага намесніка кіраўніка Белчыгункі арыштавалі з $1 мільёнам хабару

Падобна, двух топ-чыноўнікаў з Мінфіна і Мінтранса судзяць за хабар і «здраду дзяржаве»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
34
Ха-ха
30
Ого
36
Сумна
37
Абуральна
69
0
Индеец/адказаць/
19.06.2024
[Рэд. выдалена]
0
ОДНАКО/адказаць/
19.06.2024

 Кто ОНИ ? Участники последнего парада, Простые Ребята ! ( из фильма "АССА"  выражение)
PS/   забыл добавть, МОЛОДЫЕ простые ребята.
23.06.2024
«ў асноўным жыў у просценькай кватэры, дзе вывальваюцца разеткі, ездзіў на недарагой патрыманай машыне і вёў аскетычны лад» Как большинство беларусов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031