Знайсці
18.06.2024 / 23:034РусŁacБел

У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца

На будынку раённай бібліятэкі ў Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар карціны — ураджэнец райцэнтра Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен. Графіці прысвечана твору класіка «Сялянка», піша Katolik.life.

Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла». Гэта яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко.

«Мурал вялікаму беларускаму класіку і песняру Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу — у маім родным горадзе. Каб усе бачылі і ведалі, колькі ён зрабіў для беларускай нацыі. Гэта вельмі важна, і я рады, што далучаюся да такіх рэчаў. Яны для мяне родныя, блізкія. Беларуская культура — гэта наша культура. Гэта культура, з якой мы нарадзіліся, і я ў тым ліку. І я рады, што ствараю ў гэтым кірунку свае манументальныя роспісы», — гаворыць мастак у прома-роліку.

@nashaniva У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца #воложин#беларусь#беларускаямова#нашаніва#белорусы#жывебеларусь♬ Беларусь - Без Билета

Чытайце таксама:

У Валожыне рыхтаваліся да «Дажынак», а знайшлі падмурак касцёла XVII стагоддзя

У якіх гарадах Беларусі колькасць насельніцтва вырасла з 2000 года РЭЙТЫНГ

«Мы з імі няньчыліся, як з дзецьмі». Сям'я з Валожына вырасціла ў сябе дома 7 тысяч цюльпанаў на продаж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Бондарава, не спі/адказаць/
19.06.2024
Яны ж экстрэмісты, не?
19.06.2024
Не дзякуючы рэжыму, а насуперак яму.
0
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - сын Літвы/адказаць/
19.06.2024
Менавіта так называў сябе аўтар "Ідылії" і "Пінскай шляхты" у лісьце да паэта і празаіка "літоўскага га лірніка" У. Сыракомлі: «Падаруй нам Сябе яшчэ на колькі хвілін! Ведаю, што Табе павінна быць тужліва па роднай страсе, але ж вазьмі толькі пад увагу, мой дарагі! ты не належыш сябе, ты ўласнасць усёй Літвы, дазволь жа і нам, дзецям гэтай жа Літвы, нацешыцца сваім братам...».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031