Знайсці
18.06.2024 / 19:20РусŁacБел

Жыхары Смалявічаў абвінавацілі мясцовы малаказавод у зліве пракіслага малака ў раку Плісу. У ёй апошнім часам дохне рыба

Жыхары Смалявічаў звярнуліся ў мясцовы райвыканкам і РАУС з просьбай праверыць ААТ «Смалявіцкі малочны завод» на тое, што ён нібыта злівае ў раку Пліса адкіды сваёй вытворчасці.

Фота: zhodinonews.by

«У горадзе Смалявічы мясцовы малаказавод злівае пракіслую прадукцыю проста ў раку Пліса. Мясцовымі жыхарамі зафіксаваныя злівы пракіслага малака 8 і 17 чэрвеня 2024 года», — гаворыцца ў звароце гараджан.

Зліў гэтых адкідаў у рэкі і вадаёмы, на думку аўтараў звароту, можа нанесці сур'ёзныя страты прыродзе за кошт таго, што павялічваецца кіслотнасць вады і «з-за вялікай колькасці арганікі памяншаецца ўзровень кіслароду».

Дарэчы, у той жа самай Плісе апошнім часам адзначаюцца шматлікія выпадкі, калі ў ёй масава дохне рыба. Пра гэта рэгулярна пішуць мясцовыя выданні.

Так, у пачатку чэрвеня ў Жодзіне на гарадскім пляжы ў раёне набярэжнай мясцовы жыхар зняў на відэа дохлых карасёў. Людзі пачалі абмяркоўваць здарэнне. На месца выехалі спецыялісты. Але 17 чэрвеня Жодзінская ветстанцыя паведаміла, што аналізы загінулых рыб «у норме». 

@nashanivanews Нешта незразумелае адбываецца пад Мінскам #экология#минск#беларусь#беларусьновости#навіны#нашаніва#рыба♬ Paris - 3Hzwave

Праз тыдзень загінулых карасёў бачылі на Плісе і пад Жодзіна. Даць справаздачу перад насельніцтвам даручылі Жодзінскай ветэрынарнай станцыі і цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. Вось што яны канстатавалі:

«Жодзінская гарадская ветэрынарная станцыя паведаміла, што аналізы загінулых асобнікаў рыбы ў рацэ Пліса, у раёне вуліцы Набярэжнай у Жодзіне, у норме. У Жодзінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі тады паведамілі, што пробы вады на пляжы адбіраюцца 1 раз на тыдзень. Галоўнае, каб не было дажджоў на працягу 3 дзён да адбору пробаў. Ніякіх парушэнняў выяўлена не было, пляж адкрыты для купальшчыкаў».

Такія выпадкі, трэба сказаць, здараліся ў Жодзіне і раней. У студзені 2022 года на Плісе выявілі шмат дохлай рыбы. Тады «кампетэнтныя органы» правялі праверку і была выказаная версія, што рыба загінула ад недахопу кіслароду.

Чытайце таксама:

«Сезон яшчэ не пачаўся, а ўжо ладна патраціўся». Ці можна зарабіць на агародзе, рыбалцы і паляванні?

У беларускім вадаёме ўпершыню вылавілі незвычайную рыбіну

Рыбакі на выходных цэлым натоўпам акупавалі невялікую рачулку пад Гроднам. Лавілася добра, але шмат і насвінячылі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031