Знайсці
18.06.2024 / 17:309РусŁacБел

Як на пенсіі жыць найлепшае жыццё? У інстаграме паказвае былы сенатар Віктар Лісковіч

Віцэ-губернатар Гродзеншчыны і член Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч пакінуў высокія пасады — і зажыў у кайф. Ён ловіць вудай у тазіку пластыкавых рыбак, займаецца на трэнажорах і забівае цвікі ў калоду. Што адбываецца?

Віктар Лісковіч. Фота з яго інстаграма

Усё проста: Лісковіч атрымаў перадпенсійную пасаду — як гавораць, не бі ляжачага. Цяпер ён старшыня пралукашэнкаўскага Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Здаецца, былы сенатар нарэшце пачаў атрымліваць асалоду ад працоўных будняў. Гэта добра бачна па ягонай старонцы ў інстаграме. У 2022 годзе байнэт смяяўся з таго, што Лісковіч прыдумаў альтэрнатыву сэлфі. Фішкай сенатара былі дзіўныя калажы, на якіх ён накладаў свой партрэт на ілюстрацыі розных беларускіх мясцін.

Цяпер Лісковіч адмовіўся ад той крэатыўнай ідэі, затое стаў часцей публікаваць рылсы.

Напрыклад, на Фестывалі нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале былы сенатар лавіў у тазіку цацачнай вудай пластыкавых рыбак. «Зараз пачнецца спаборніцтва па рыбнай лоўлі!» — не без азарту гаворыць мужчына. А ў подпісу да відэа ўдакладніў: «Так, гэта дзіцячая рыбалка, але аказалася ўсё не так проста».

@nashaniva Як на пенсіі жыве былы сенатар #беларусь#нашаніва#депутат#беларусьновости#белорусы#отдыхнаприроде♬ Ukrainian Folk - Ivan Luzan

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зорька» прафсаюзны старшыня з энтузіязмам пазаймаўся на вулічным трэнажоры і агучыў вердыкт: «Ну, нідзе нічога [не скрыпіць]… Усё змазана».

У іншым роліку Лісковіч гуляе ў шахматы і прытанцоўвае ад задавальнення.

Яшчэ ў адным рылс мужчына спрабуе забіць цвік у калоду. Але ў яго не вельмі атрымалася — цвік толькі пагнуўся. «Нешта з прыцэлам у цябе», — каментуе жаночы голас за кадрам.

А на майстар-класе па пляценні з саломкі майстрыха яго пахваліла. Віктар радасна ўсміхаецца прыемным словам і тлумачыць свой талент: «Хірург, хірург». А ў подпісе да відэа ўдакладніў: «Мне спадабалася, цікава!!!».

Відавочна, карыстальнікі інстаграма ацанілі новы кантэнт. За два гады колькасць падпісчыкаў істотна павялічылася — з 10 тысяч да 16 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

«Рана 9 жніўня зацягнецца». Што дэпутаты і дэпутаткі посцяць у сацсетках ШМАТ ФОТА

Сенатар ад Instagram. Беларускі чыноўнік прыдумаў замену сэлфі

Мігрантаў пачнуць вакцынаваць на мяжы. Але двума ўколамі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
1
Рэчаіснасьць/адказаць/
19.06.2024
Ха, гледзячы на мову твайго каменту, цябе гэта задавальняе
19.06.2024
Рэчаіснасьць, рэчаіснасць такая,што вы шукаеце ворагаў сярод расейскамоўных. І паміж сабой бульбасрач праводзіце. Таму вось такія пенсіянеры кайфуюць.
0
Внимание, цензура/адказаць/
19.06.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031