Знайсці
18.06.2024 / 17:0017РусŁacБел

Дабравольскі і Халезін выйшлі з Каардынацыйнай рады — прычына ў кожнага свая

Стала вядома, што Аляксандр Дабравольскі, які быў лідарам «Еўрапейскага выбару», адмовіўся ад свайго мандата сябра Каардынацыйнай рады. Тое самае зрабіў і Мікалай Халезін з гэтага ж спісу.

Аляксандр Дабравольскі і Мікалай Халезін

У каментары «Нашай Ніве» Аляксандр Дабравольскі патлумачыў свой сыход праблемамі са здароўем:

«Апошнім часам я часта адчуваю сябе кепска. Магчыма, гэта ад стомленасці, магчыма — па іншых прычынах. Я патлумачыў гэта калегам, яны ўспрынялі маё рашэнне з разуменнем».

Дабравольскі быў лідарам спіса «Еўрапейскі выбар», другім нумарам у ім ішла Аліна Коўшык.

«Цяпер будуць фармавацца фракцыі. І кіраўніцтва фракцыі будзе абранае тымі сябрамі нашага спісу, якія прайшлі ў КР», — удакладніў суразмоўца.

Што тычыцца Мікалая Халезіна, ён і раней заяўляў пра свой магчымы выхад з КР пасля выбараў.

«Можа, будзе лепей, калі пройдзе наступны чалавек [са спісу] пасля мяне. Я застануся ў рангу памочніка, дарадцы, каго заўгодна ў гэтай групе. Гэта твой выбар — як ты плануеш далей. Таму што калі я не магу надаваць максімум сваёй увагі гэтаму, то хіба што варта саступіць тым, хто можа», — тлумачыў ён журналістам.

«У мяне вельмі насычаны год: у верасні сусветная прэм'ера спектакля, потым яго амерыканскі і сусветны тур, у лістападзе — прэм'ера фільма і далей распісаны ўвесь год. Я разумею, што не хачу падводзіць людзей і таму саступіў сваё месца чалавеку, які зможа аддаваць гэтаму больш часу», — распавёў «Нашай Ніве» Мікалай Халезін.

Пры гэтым ён адзначыў, што застаецца ў кантакце з фракцыяй і офісам.

«Тое, што я перадаў сваё месца ў КР не значыць, што я адыходжу ад грамадскай дзейнасці. Хутчэй гэта можна назваць «аптымізацыяй працэсу»».

Замест Дабравольскага і Халезіна ў Каардынацыйную раду ўвайшлі прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі Аляксандра Мамаева і Марыя Яфімава, якая працуе персанальнай трэнеркай у ЗША.

Чытайце таксама:

Нядаўна абраная Каардынацыйная рада ўступіла ў паўнамоцтвы

Латушка пра разборкі ў КР: «Ягораў паставіў ультыматум: альбо мы з яго блокам, або яны будуць нас атакаваць»

«Спроба апазіцыі займець другое дыханне». Вось што напісала пра анлайн-выбары ў Каардынацыйную раду Le Monde

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
11
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
19.06.2024
Вось яшчэ адна прычына, чаму галасаванне па спісам не мае сэнсу. Людзі галасавалі за лідараў спіса, а атрымалася, што ў КР нейкія левыя людзі якіх ніхто не ведае і якіх узялі для гендарнага баланса і для масоўкі.
0
Халезін - КДБ/адказаць/
19.06.2024
Околоактёр, Халезін у інтэрв'ю распавядаў, што супрацоўнічае з КДБ. Прычым некалькі разоў распавядаў. На НН, у Балаганава. https://nashaniva.com/339974/
21.06.2024
Зліліся два агента
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031