Знайсці
17.06.2024 / 22:165ŁacБел

Былы міністр юстыцыі Хаменка цяпер возьмецца за мэты ўстойлівага развіцця

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб нацыянальным каардынатары па дасягненні мэт устойлівага развіцця. Гэтую пасаду зойме былы міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. 

Сяргей Хаменка

У красавіку 2024 года Сяргею Хаменку знялі з пасады кіраўніка Мінюста і прызначылі ў Савет Рэспублікі, дзе ён цяпер з'яўляецца намеснікам старшыні гэтага органа Наталлі Качанавай.

У Мінюст Сяргей Хаменка у кастрычніку 2021 года трапіў без ніякай для гэтага падрыхтоўкі, паколькі да юрыспрудэнцыі да таго часу не меў аніякага дачынення, а служыў у органах унутраных спраў. Перад тым ён узначальваў Дэпартамент аховы МУС, а са снежня 2019 года займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў.

Зрэшты, вялікіх прававых кампетэнцый ад яго ніхто і не патрабаваў, асноўнай задачай было забяспячэнне фармальнай ліквідацыі ўсіх без разбору структур грамадзянскай супольнасці, а з гэтым сілавік у крэсле міністра юстыцыі справіўся бліскуча. Цяпер на чарзе — мэты ўстойлівага развіцця.

Раней пасаду нацыянальнага каардынатара па дасягненні мэт устойлівага развіцця займаў Валерый Бельскі, тым жа самым указам ён вызвалены ад гэтай пасады.

Чытайце таксама:

Новы намеснік Качанавай Сяргей Хаменка паказаў, што здольны гаварыць не горш за яе. Журналісты не стрымалі эмоцый

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка страціў пасаду. Віцэ-прэм'ер Заяц таксама

Міністр юстыцыі прапанаваў, каб адвакаты, якіх прынялі ў калегію да 2017 года, давалі прысягу

Міністр юстыцыі: Каля 50 адвакатаў са жніўня 2020 года страцілі ліцэнзіі «з-за дэструктыўнай пазіцыі»

Міністр юстыцыі дэклараваў неабходнасць змагання з «нацменамі». Сам ён родам з Данбаса, а ўсю кар'еру рабіў у міліцыі

Сябруе з кіраўніком ГУБАЗіК. Што вядома пра Сяргея Хаменку, які стаў новым міністрам юстыцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ежик/адказаць/
17.06.2024
Если заинтересованные начнут копать под этого деятеля, то будут очччень удивлены. Такой кадр и в обойме главного антикоррупционера государства!!!))))
0
даведка/адказаць/
18.06.2024
На выездных президиумах по правую руку возле Кочановой сидит Леонид Заяц. И лишь за ним её зам Хоменко.
26.06.2024
Спадару Радзькове, а гэта і сапраўды нішто. Дыстрыбутар прымусовае паслугі ацэньвае якасьць яе атрыманьня спажыўцом – вось што такое вучыцца на тройкі. А вось значнае тое, што ўстойлівае разьвіцьцё цэнтральным плянам, суворым ці лагодным, не падпарадкоўваецца, каго не прызначай ягоным загадчыкам
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031