Знайсці
17.06.2024 / 21:5415РусŁacБел

Кіраўніца «Белай Русі» зноў выступіла ў абарону беларускай мовы і заступілася за Караткевіча ды Быкава

Намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Святлана Вараніца чарговы раз жорстка раскрытыкавала гродзенскую даносчыцу Вольгу Бондараву і яе паплечніц, якія зноў у сваіх каналах па-хамску абражалі беларускую мову, скарыстаўшы як нагоду выкарыстанне яе на этыкетках гродзенскім прадпрыемствам «Малочны свет».

Святлана Вараніца

Прыклаўшы да свайго паста скрыны з нядаўніх публікацый Вольгі Бондаравай, мастачкі Святланы Жыгімонт і блогеркі Таццяны Сідаровіч, Вараніца піша: 

«Тое, што я публікую на гэтых скрынах з трох ТГ-каналаў — гэта не крытыка. Гэта прыніжэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь, здзек з дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання дзяржаўных моў, заклік да трэціравання калектыву аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў (ці даўно гэтыя ж «дзеячы вялікія» нападалі на «Савушкін прадукт»?). І гэта, адпаведна, як па мне, не свабода меркаванняў».

Пры гэтым яна робіць выснову, што

«такі сеткавы хейт падсілкоўваецца, у тым ліку, і знікненнем са школьнай праграмы твораў Уладзіміра Караткевіча, і абразлівымі выпадамі на адрас Васіля Быкава».

Скончыла ж свой рускамоўны пост Святлана Вараніца абзацам па-беларуску:

«Мёртвым не баліць», а жывым ад мінулага роднай зямлі адракацца ці дазваляць ганебна адносіцца да роднай мовы, хоць рускай, хоць беларускай, хоць нашага ўнікальнага шматгалосся — справа не толькі дрэнная з маральнага пункту гледжання, але і вельмі небяспечная. У каторы раз ужо падкрэсліваю, што новая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі не на пустым месцы напісана».

Чытайце таксама:

«Дапусцім, чалавек з нізкім узроўнем культуры». Кіраўнічка «Белай Русі» рэзка адказала на хамскі допіс пра беларускую мову мастачкі Жыгімонт

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

Допісы супрацоўніка «Мінскай праўды» перапоўнілі чашу цярпення кіраўніцы «Белай Русі» 

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
93
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
7
2
Міколка/адказаць/
18.06.2024
Вараніца паступова радыкалізуецца. Гэтак неўзабаве яна пачне асуджаць губазікаўцаў за тое, што тыя збіваюць захопленых імі закладнікаў за ўжыванне беларускай мовы.
8
Неяк так/адказаць/
18.06.2024
Дзякуй Богу такія ёсць і каб не 20 год і псеўдазмагары светы то такіх было б болей і час нашай перамогі ўжо настаў бы
18.06.2024
Гэта гульня старая як сьвет у добрага і злога. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031