Знайсці
17.06.2024 / 18:473РусŁacБел

Польскі праязны дакумент на спрошчаных умовах беларусы змогуць атрымаць да канца года

Польскі праязны дакумент на спрошчаных для грамадзян Беларусі ўмовах можна будзе атрымаць да 31 снежня 2024 года. Гэта вынікае з праекта пастановы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Пастанова павінна ўступіць у сілу ўжо 1 ліпеня 2024 года, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Пастанова павінна ўступіць у сілу ўжо 1 ліпеня 2024 года, хоць афіцыйна гэты дакумент пакуль яшчэ не прыняты. Таму па стане на гэты момант гэтыя нормы дзейнічаюць толькі да 30 чэрвеня 2024 года.

Дзякуючы вышэйзгаданай пастанове польскі праязны дакумент могуць атрымаць тыя грамадзяне Беларусі, якія маюць часовы від на жыхарства ў Польшчы.

Адзначаецца, што юрысты Цэнтра беларускай салідарнасці правялі вялікую лабісцкую працу для таго, каб гэтае рашэнне было прынятае. Пытанне ўздымалася Вольгай Дабравольскай у рамках працоўных сустрэч з польскімі чыноўнікамі, а таксама было адной з важных тэм пісьмовых зваротаў ЦБС.

Чытайце таксама:

Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы

У траўні Літва пазбавіла ДНЖ амаль паўтары тысячы замежнікаў

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскую візу ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Беларус/адказаць/
17.06.2024
Дзякуй, ЦБС!
6
Крокус/адказаць/
17.06.2024
Гэта той пашпарт Кавалеўскага?
0
Аляксей/адказаць/
17.06.2024
Прачытаў пастанову і ня ўбачыў там моманту, што беларус пры дзейсным беларускім пашпарце і ЧВЖ можа атрымаць дакумент падружа. А са зьместу артыкула так вынікае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031