Знайсці
17.06.2024 / 18:37РусŁacБел

У Беларусі абяцаюць зноў павысіць заробкі і пенсіі

Пра магчымае павышэнне пенсій згадала ў сваім першым інтэрв'ю нядаўна прызначаная міністаркай працы і сацыяльнай абароны Беларусі Наталля Паўлючэнка. Адбудзецца гэта ў 2024 годзе, але калі дакладна — яснасці пакуль няма.

У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» кіраўніца Мінпрацы нагадала, што з 1 студзеня 2024 года ў краіне павялічылі базавую стаўку. Яна вырасла на 6,4% (з 235 да 250 рублёў), што паўплывала на заробкі бюджэтнікаў.

Акрамя таго, па словах Наталлі Паўлючэнка, выраслі і дадатковыя стымулюючыя выплаты для ўсіх катэгорый. На гэтыя мэты з дзяржаўнага бюджэту выдзелена 1,64 мільярда рублёў.

Міністарка таксама заявіла, што заробкі ў Беларусі павінны зноў павялічыцца ў другім паўгоддзі 2024 года. Адбудзецца гэта зноў-такі дзякуючы чарговаму павышэнню ў краіне базавай стаўкі.

Паўлючэнка таксама адзначыла, што ўжо цяпер асобныя міністэрствы (напрыклад, Мінадукацыі і Мінпрацы) працуюць над дадатковым павелічэннем стымулюючых выплат асобным катэгорыям работнікаў па галінах, якія яны курыруюць.

Што ж тычыцца павышэння пенсій, то тут пэўнасці менш. Наталля Паўлючэнка толькі намякнула, што праводзяцца «фінансава-эканамічныя разлікі для вызначэння такой магчымасці».

Разлікі вядуцца сумесна з Міністэрствам фінансаў, а павысіць пенсіі хочуць яшчэ ў 2024 годзе. Аднак дакладныя тэрміны міністарка называць не стала.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць скарачэння дапамогі шматдзетным семʼям і іншых ільгот

Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка АНТ і міністра працы

Галоўчанку не трывожыць тое, што трывожыць Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031