Знайсці
17.06.2024 / 15:512ŁacБел

Даследаванне: усё больш людзей у свеце адчувае агіду да навін

Жаданне людзей «адключыцца» ад навінавага парадку дня можа быць выклікана войнамі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

Палесцінцы аплакваюць сваіх сваякоў, якія загінулі ў выніку ізраільскай бамбардзіроўкі сектара Газа, у бальніцы ў Дэйр-эль-Балах. Фота: Abdel Kareem Hana / AP

Усё больш людзей па ўсім свеце адмаўляюцца ад прагляду навін, называючы іх сумнымі або навінамі, што ўганяюць у дэпрэсію, вынікае з глабальнага даследавання Інстытута вывучэння журналістыкі Рэйтэр Оксфардскага ўніверсітэта (Reuters Institute for the Study of Journalism), піша Бі-бі-сі.

У апытанні, праведзеным са студзеня па люты гэтага года, узялі ўдзел амаль 95 тысяч чалавек з 47 краін свету.

Паводле атрыманых даных, чацвёра з кожных 10 рэспандэнтаў (39%) свядома пазбягаюць прагляду навін.

У 2017 годзе гэты паказчык быў прыкметна ніжэй — 29%.

На думку аўтараў дакладу, жаданне людзей «адключыцца» ад навіннавага парадку дня можа быць выклікана войнамі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

У справаздачы гаворыцца, што імкненне пазбягаць навін цяпер знаходзіцца на рэкордна высокім узроўні.

Пры гэтым электаральныя працэсы ў шэрагу краін, уключаючы ЗША, павысілі цікавасць да навін у гэтых краінах, аднак агульная тэндэнцыя да спаду захоўвае ўстойлівасць, гаворыцца ў даследаванні.

Доля апытаных, якія заявілі, што вельмі ўважліва сочаць за навінамі, скарацілася ў цэлым па свеце да 46% у параўнанні з 63% у 2017 годзе.

У Вялікабрытаніі пачынаючы з 2015 года цікавасць да навін знізілася амаль удвая.

«Відавочна, што ў апошнія гады навінавы парадак быў асабліва складаным, — сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі вядучы аўтар справаздачы Нік Ньюман. — Была пандэмія, войны, так што адчуваць абурэнне да навін — цалкам натуральная рэакцыя для людзей, няхай гэта будзе для абароны свайго псіхічнага здароўя або проста для таго, каб працягваць жыць далей».

Папулярнасць тыктоку расце

Паводле справаздачы, за апошняе дзесяцігоддзе аўдыторыя традыцыйных крыніц навін, такіх як тэлебачанне і друкаваныя выданні, рэзка скарацілася. Маладыя людзі аддаюць перавагу пазнаваць навіны ў Інтэрнэце або праз сацыяльныя сеткі.

У Вялікабрытаніі амаль тры чвэрці апытаных (73%) заявілі, што атрымліваюць навіны анлайн, 50% — з тэлебачання, і ўсяго 14% — з друкаваных СМІ.

Самай важнай сацыяльнай платформай для атрымання навін па-ранейшаму застаецца Facebook, хоць яго папулярнасць у апошні час зніжаецца.

YouTube і WhatsApp таксама застаюцца важнымі крыніцамі навін, а вось TikTok перажывае ўздым: па сваёй папулярнасці гэтая платформа ўпершыню абагнала X (раней вядомую як «твітэр».)

Сярод 18-24-гадовых па ўсім свеце паказчык тыктоку яшчэ вышэйшы — 23%.

Такім чынам, відэафармат становіцца ўсё больш важнай крыніцай атрымання навін у інтэрнэце, асабліва сярод моладзі, адзначаюць аўтары працы.

Па даных справаздачы, найбольшай прывабнасцю карыстаюцца кароткія навінавыя відэаролікі-менавіта такім аддае перавагу тыктоку.

«Карыстальнікі выбіраюць відэа, бо яно простае ва ўжыванні і дае шырокі спектр актуальнага і займальнага кантэнту», — кажа Ньюман.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
17.06.2024
Страусы
0
Олег/адказаць/
17.06.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031