Знайсці
17.06.2024 / 20:0012РусŁacБел

Ці можа Масква замяніць Лукашэнку?

У атачэнні Лукашэнкі хапае фігур, якія б задаволілі Маскву.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sputnik, Kremlin Pool via AP

Аналітык Аляксандр Фрыдман у новым выпуску ТОКу разважае, ці можа Масква ў нейкі момант вырашыць замяніць Лукашэнку:

«Я сабе ў такіх выпадках задаю пытанне: «А навошта?» Што Лукашэнка не зрабіў і не робіць з таго, чаго жадала Масква? Ён яе цалкам задавальняе.

@tokbelarus Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман #политика#беларусь#беларусьновости#новостибеларуси#лукашенко♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

(…) Па розных пытаннях ён, магчыма, не тое робіць, што хацела б Масква. Заўсёды адстойвае свае ўласныя інтарэсы. Не на ўсё адразу пагаджаецца. Але па прынцыповых пытаннях Расія ўсяго ад яго дамагаецца. І ён надзейны, у 2022 годзе не падвёў. Яму няма куды сыходзіць, бо на Захадзе яго ніхто не чакае. Там яго могуць нават юрыдычныя праблемы чакаць. Так што ў такой сітуацыі навошта замяняць Лукашэнку, якога Пуцін ужо добра ведае, з якім шмат сумесна працаваў, і досвед у цэлым быў пазітыўны?»

Аналітык лічыць, у Маскве ўжо вырашылі, што Беларусь у іх кішэні. А што тычыцца Лукашэнкі, то ён можа знаходзіцца ва ўладзе столькі, колькі патрэбна Расіі.

У выпадку, калі Лукашэнка захоча камусьці перадаць уладу, то, як сцвярджае аналітык, гэты чалавек будзе зацверджаны Масквой. А фігур у атачэнні Лукашэнкі, якія б яе задаволілі, шмат як у ва ўрадзе, так і ў КДБ.

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Наколькі імаверныя Трэцяя сусветная вайна і ядзерны ўдар? Ацэнка Фрыдмана

Пасля выпадку з Назарбаевым Лукашэнку будзе складана здзейсніць транзіт — Фрыдман

Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
20
1
Fiełucyja/адказаць/
18.06.2024
Viadoma moža, tym ža Babarykam jaki budzie ŭ razy viarniejšym za dziejnaha.
3
Скоро даже воробей зачирикает по-белорусски/адказаць/
18.06.2024
Памяняй язык на мову , не забывай, что большая часть белорусов все ещё употребляет язык, а не мову и ты скорее достучишься до них используя близкое им средство общения.
0
даведка/адказаць/
18.06.2024
Я с детства не пью, а вот тебе нужно завязывать с этой пагубной привычкой или не писать в таком состоянии.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031